Вы тут

Імёны герояў: помнім, шануем, захоўваем


У Дзень усенароднай памяці аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны ў Палаце прадстаўнікоў увекавечылі памяць пра дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР першага склікання, якія загінулі і прапалі без вестак у гады вайны, — тут устанавілі мемарыяльныя дошкі. Ушанавалі іх памяць мітынгам-рэквіемам. Дзевяноста чатыры першыя беларускія парламентарыі загінулі, змагаючыся за Перамогу, за лёс нашай Радзімы: хтосьці памёр ад ран, атрыманых у баі, хтосьці дзейнічаў у партызанскі атрадах, падполлі, падвяргаўся жорсткім катаванням фашыстаў і быў пакараны, расстраляны, некаторыя разам са сваімі сем'ямі.


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, культуры, навуцы і сацыяльным развіцці Віктар ЛІСКОВІЧ і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Лілія КІР'ЯК падчас адкрыцця выстаўкі.

«Праведзена вялікая работа, каб устанавіць лёсы нашых герояў. Гэтыя моцныя духам людзі былі сапраўдныя патрыёты. Яны і цяпер для нас усіх — узор мужнасці, сілы волі, стойкасці і вытрымкі ў цяжкі перыяд ваеннага ліхалецця, сапраўднай любові да свайго народу, які абраў іх і даверыў ім свае лёсы і лёс Радзімы. Беларусы не памыліліся ў сваіх найлепшых прадстаўніках, што цаной свайго жыцця выратавалі нашу краіну. Цяпер 94 імёны герояў увекавечаны каля ўвахода ў Авальную залу Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь як прыклад добрых якасцяў і гонару. Выдадзена ўнікальная кніга «Яны былі першымі», прадстаўленая на выстаўцы ў фае Авальнай залы», — паведаміла на сваёй асабістай старонцы ў адной з сацсетак намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Лілія Кір'як.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.