Вы тут

На Обальскім керамічным заводзе плануюць укараніць новую тэхналогію


Обальскі керамічны завод па дзяржпраграме інавацыйнага развіцця Беларусі плануе асвоіць выпуск новых відаў прадукцыі з палепшанымі спажывецкімі характарыстыкамі. Аб гэтым ішла размова сёння на сустрэчы першага намесніка старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Андрэя Касоўскага з кіраўніцтвам прадпрыемства, паведамляе прэс-служба ДКНТ.


«Згодна з бізнес-планам, на заводзе ўвядуць інавацыйную тэхналогію вытворчасці керамічных вырабаў з магчымасцю выкарыстання ў якасці паліва прыроднага газу і нафтавага коксу ў суадносінах 20 працэнтаў і 80 працэнтаў адпаведна або з выкарыстаннем 100 працэнтаў прыроднага газу, а таксама магчымасцю дабаўлення коксу (да 10 працэнтаў) непасрэдна ў цэглу. Дарэчы, спальванне нафтавага коксу непасрэдна ў цэгле дасць магчымасць не толькі знізіць спажыванне прыроднага газу, але і палепшыць тэрмадынамічныя ўласцівасці цэглы», — расказалі ў прэс-службе.

Увесці праект у эксплуатацыю плануецца восенню 2022 года. Яго заказчыкам з’яўляецца Віцебскі абласны выканаўчы камітэт.

У мэтах маніторынгу праектаў дзяржпраграмы інавацыйнага развіцця Андрэй Касоўскі наведаў таксама СТАА «Белвест», на якім выконваецца праект па распрацоўцы і асваенні інавацыйных тэхналогій у вытворчасці абутку. У прыватнасці, размова ідзе аб аперацыях дэфектоўкі скуртавару, раскрою, наклейвання з укараненнем рабатызаваных праграмна-апаратных комплексаў. На прадпрыемстве ўжо закупілі і зманціравалі дзевяць адзінак абсталявання рабатызаванай лініі раскройнага цэха, распрацавалі сістэму маніторынгу нагрузкі сілкавання раскройнага нажа для атрымання аператыўнай і статыстычнай інфармацыі і завяршылі работы па павышэнні хуткасці і якасці аперацыі раскрою (час рэзкі зніжаны з 12 да 5 секунд).

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.