Вы тут

Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў маі склала Br1419,6


У красавіку гэтага года сярэдняя заработная плата работнікаў была Br1398,2, у сакавіку — Br1384,7. Пры гэтым трэба ўлічваць, што даныя прыводзяцца да выліку падаходнага падатку (13 працэнтаў) і абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацабароны (1 працэнт з зарплат работнікаў), піша БелТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.


Сярод рэгіёнаў традыцыйна лідзіруе сталіца: сярэдняя зарплата мінчан у маі дасягнула Br2053,4 (тэмп росту рэальнай зарплаты да мая мінулага года — 105,1 працэнта). У Мінскай вобласці сярэдняя зарплата склала Br1423,1 (105,7 працэнта), Гомельскай — Br1246,5 (106,4 працэнта), Гродзенскай — Br1203,6 (106,7 працэнта), Віцебскай — Br1182,3 (103 працэнты), Брэсцкай — Br1176,6 (104,4 працэнта), Магілёўскай — Br1140,5 (104,9 працэнта).

У цэлым па краіне рэальная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у маі гэтага года ў параўнанні з маем 2020-га ўзрасла на 5,3 працэнта.

Больш за ўсё атрымлівалі работнікі такіх сфер, як інфармацыйныя тэхналогіі і дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання (Br6812,3), дапаможная дзейнасць у сферы фінансавых паслуг і страхавання (Br3871,9), Вытворчасць хімічных прадуктаў (Br2804,9), дзейнасць паветранага транспарту (Br2753,7, у тым ліку грузавога — Br2782,6), вытворчасць камп’ютараў і перыферыйнага абсталявання (Br2652,5), горназдабыўная прамысловасць (Br2382,2), вытворчасць коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі (Br2275,2).

Менш за ўсё налічана работнікам цырульняў і салонаў прыгажосці (Br679,6), бібліятэк, архіваў, музеяў і іншых устаноў у галіне культуры (Br762,1), работнікам сферы творчай дзейнасці і забаў (Br764,9), тым, хто займаецца доглядам у спецыялізаваных установах і прадастаўленнем сацыяльных паслуг (Br784).

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Як выглядае «беларускі Праванс», дакладна ведаюць жыхары глыбінкі Гомельскай вобласці.

Эканоміка

«Прадам утульную кватэру, а куплю яшчэ лепшую». А пра падаткі вы не забыліся?

«Прадам утульную кватэру, а куплю яшчэ лепшую». А пра падаткі вы не забыліся?

Адна мая добрая знаёмая вырашыла палепшыць свае жыллёвыя ўмовы — прадаць сваю двухпакаёвую кватэру і купіць трохпакаёвую.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

БЛІЗНЯТЫ. Калі ёсць цікавыя ідэі, то менавіта цяпер яны будуць запатрабаваныя і нарэшце ажыццёвяцца. Тыдзень прынясе знаёмствы з новымі людзьмі, спатканні, вандроўкі і шмат яркіх уражанняў. Асабістае жыццё рэзка зменіцца, прычым менавіта так, як вы марылі. Вы больш не будзеце самотныя, сітуацыя вырашыцца на вашу карысць.

Грамадства

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

«Верхавіна лета» прайшла, і ўжо мала хто памятае, што першая дэкада чэрвеня была халаднаватай і з замаразкамі.