Вы тут

Двое абітурыентаў выдаленыя у другі дзень здачы ЦТ па матэматыцы


Двое абітурыентаў выдаленыя з аўдыторыі ў другі дзень здачы цэнтралізаванага тэставання па матэматыцы, паведаміў карэспандэнту БелТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.


Фота: БелТА

«Выдалены двое абітурыентаў. адзін — за мабільны тэлефон, другі — за шпаргалку, — распавёў Юрый Міксюк. — Па медыцынскiх паказаннях не прайшлі тры чалавекі».

На ЦТ па матэматыцы зарэгістраваліся каля 32,2 тыс. абітурыентаў. У першы дзень праходжання выпрабавання не з’явіліся 1072 чалавека, у другі — 534.

Наступным абітурыенты будуць здаваць ЦТ па біялогіі — 26 чэрвеня.

Усяго на цэнтралізаванае тэставанне ў Беларусі зарэгістраваліся больш за 62 тыс. абітурыентаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».