Вы тут

У Мінску адкрылася міжнародная перасоўная выстава да 100-годдзя КПК


Напярэдадні адметнай даты Пасольства КНР і Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны сумесна арганізавалі фотавыставу «100 гадоў Камуністычнай партыя Кітая».


Яна падзелена на чатыры часткі і прысвечана гісторыі КПК. Экспанаты — больш за 180 фотаздымкаў з тлумачэннямі амаль 20 тысяч слоў, якія размешчаны ў Зале Перамогі музея, — адлюстроўваюць велічны стагадовы шлях Камуністычнай партыі Кітая. За гэты час колькасць членаў КПК вырасла з каля 50 чалавек да больш чым 91 мільёна.

«Напярэдадні 100-годдзя заснавання КПК, а таксама сур'ёзных нябачаных за стагоддзе змен, якія адбываюцца ў сучасным свеце, сутыкнуўшыся з такімі пагрозамі міру і развіццю, як унілатэралізм, пратэкцыянізм і гегеманізм, а таксама глабальнае змяненне клімату, забруджванне навакольнага асяроддзя, сур'ёзныя эпідэміі інфекцыйных захворванняў, Кітай пад кіраўніцтвам КПК імкнецца пабудаваць Супольнасць адзінага лёсу чалавецтва і спрыяць пабудове міжнародных адносін новага тыпу. Кітай будзе працягваць прытрымлівацца рэалізацыі больш буйнамаштабнай, шырокай знешняй адкрытасці, падаючы больш магчымасцяў для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з краінамі свету, уключаючы Беларусь», — адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Се СЯАЮН падчас адкрыцця фотавыставы.

Кітай прасоўвае міжнароднае супрацоўніцтва з мэтай узаемнай выгады і ўзаемнага выйгрышу, садзейнічае лібералізацыі і спрашчэнню гандлю і інвестыцый, а таксама ажыццяўляе якаснае сумеснае будаўніцтва ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях». «Беларусь з'яўляецца важным усебаковым стратэгічным партнёрам Кітая. Беларусь — гэта краіна, якая сярод першых адгукнулася на ініцыятыву «Адзін пояс, адзін шлях» і актыўна ўдзельнічае ў ёй. Мы глыбока ўпэўнены, што ў рамках дамоўленасці аб дружалюбным супрацоўніцтве, дасягнутай кіраўнікамі дзвюх дзяржаў, узровень двухбаковых адносін у новую эпоху будзе працягваць павышацца, дзве краіны будуць працягваць паглыбляць сваё супрацоўніцтва ў розных галінах, такіх як эканоміка і гандаль, інвестыцыі, адукацыя, навука і тэхналогіі, культура», — заўважыў Се Сяаюн.

«Ментальнае падабенства і гістарычная супольнасць лёсаў, а таксама шчырая дружба нашых лідараў прадвызначаюць паспяховасць усебаковага супрацоўніцтва нашых краін, якое не зводзіцца выключна да прагматычных, эканамічных аспектаў, а нясе глыбокі чалавечы сэнс, — перакананы першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Мікалай СНАПКОЎ. — На аснове сацыялагічных даследаванняў мы адзначаем высокую гатоўнасць беларусаў да сумеснай працы з кітайскімі таварышамі. І сёння мы гэта бачым на практыцы і ў працоўных, і ў навучальных калектывах. Беларусь адчувае надзейнае плячо сяброўскай падтрымкі кітайскіх сяброў».

Выпрабаванні каранавіруснай пандэміі пацвердзілі шчыры характар нашага сяброўства. «Ва ўмовах санкцыйныага ціску мы ўдзячныя за рашучую пазіцыю Кітая супраць аднабаковых санкцый ЕС у дачыненні да Беларусі, — падкрэсліў Мікалай Снапкоў. — Грубае і крывадушнае ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы нашых краін яшчэ больш згуртуе Кітай і Беларусь у сумесным развіцці, жалезным брацтве і ўсёпагодным партнёрстве. Беларусь, як і Кітай, абрала свой шлях, сваю стратэгію развіцця, і гэта дазволіла дамагчыся заўважных вынікаў. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка неаднаразова адзначаў: «Мы вучымся ў Кітая. Свой шлях у будучыню мы пракладваем разам з Кітаем і на аснове яго досведу».

«Мы разглядаем стагоддзе КПК як наша агульнае свята і шчыра жадаем кітайскім таварышам новых перамог у дасягненні другой стагадовай мэты і ў пабудове Супольнасці адзінага лёсу, гарманічнай і неад'емнай часткай якога з'яўляецца Рэспубліка Беларусь», — адзначыў першы віцэ-прэм'ер.

Мікалай ЛІТВІНАЎ

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Загаловак у газеце: Агульнае свята

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».