Вы тут

Унікальныя музычныя інструменты прадставілі на выставе ў Віцебску


У Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адкрылася выстава-конкурс народных інструментаў паўночнага рэгіёну «Чароўныя гукі майстэрства», перадае карэспандэнт БелТА.


Фота: БелТА

Музычныя інструменты — яркая і самабытная з’ява ў культуры Беларусі. Нашы продкі выкарыстоўвалі іх не толькі на святы, але і ў паўсядзённым жыцці. На выставе можна ўбачыць больш за 100 народных інструментаў і мастацкіх работ, якія адлюстроўваюць альбо сам інструмент, альбо музыканта з ім.

З раёнаў Віцебскай вобласці прывезлі струнныя і духавыя, ударныя і мембранныя, а таксама самагучныя інструменты. Гэта цымбалы, ляскоткі, лыжкі, гуслі, скрыпкі, жалейкі, гусьлі, колавая ліра. Некаторыя экспанаты родам з XIX стагоддзя.

Таксама сёння ў цэнтры народнай творчасці адкрылася персанальная выстава «Час лялек» народнага майстра Беларусі з Лепеля Наталлі Петуховай. Яе калекцыя складаецца з 30 лялек, апранутых у народныя касцюмы з выкарыстаннем ручной вышыўкі, ткацтва, у тым ліку зробленага па аўтарскай тэхналогіі.

Вынікі творчага спаборніцтва «Чароўныя гукі майстэрства» падвядуць на «Славянскім базары». Абедзве выставы будуць працаваць да 19 ліпеня.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.