Вы тут

Сугучча: Беларуская літаратура ў Расіі


У 2018 годзе ў Маскве пабачыў свет “беларускі выпуск” “Роман-газеты”. Прайшло тры гады “з хвосцікам”. Выпуск атрымаў розгалас і ў Расіі, і ў Беларусі.


Тады пад адной вокладкай нумара за 2018 год сучасную прозу Беларусі прадстаўлялі Алег Ждан, Алена Папова, Алена Брава, Людміла Рублеўская, Алесь Бадак. Назву выпуску дало адно з апавяданняў аўтарытэтнага беларускага празаіка Алеся Бадака, які за сваю творчую працу адзначаны медалём Францыска Скарыны, ордэнам Францыска Скарыны.  “Уцёкі на край дажджу: сучасная проза Рэспублікі Беларусь”, канешне ж, аб’ядналі творчасць усяго некалькіх з многіх дзясяткаў вартых публікацыі  ў перакладзе на рускую мову сучасных пісьменнікаў Беларусі.

Варта заўважыць, што “Роман-газета” яшчэ і раней ў апошні, скажам так, постсавецкі час звярталася да беларускай прозы. Параўнальна нядаўна ў розных яе выпусках друкаваліся творы Вячаслава Бандарэнкі, Сяргея Трахімёнка. У “Детской роман-газете” – Уладзіміра Ліпскага, Алеся Карлюкевіча. А што да ранейшай гісторыі, то з гісторыяй выдання звязаны імёны народных пісьменнікаў Беларусі Васіля Быкава, Івана Шамякіна, Івана Чыгрынава, шмат каго яшчэ з аўтарытэтных літаратараў. Публікацыя ў гэтым выданні, як правіла, звязаная з вялікімі тыражамі, прыносіла пісьменнікам усесаюзную славу, спрыяла веданню пра іх творчасць не толькі на прасторы Савецкага Саюза, але і паўсюль, дзе шматнацыянальную савецкую літаратуру адкрывалі праз рускую мову.

Мы збіраемся зрабіць такі “беларускі выпуск” традыцыйным, -- дзеліцца сваімі развагамі галоўны рэдактар “Роман-газеты” Юрый Казлоў. – Ведаю, што ў Беларусі і сёння даволі інтэнсіўна развіваецца проза. Найлепей – жанр аповесці. З цікавасцю чытаю часопіс “Нёман”. Крожны яго нумар прыносіць нейкія адкрыцці. Сачу за навінкамі беларускіх кніжных выдавецтваў. Такое супрацоўніцтва па прадстаўленню нацыянальнай прозы на рускай мове, на мой погляд, спрыяе і развіццю мастацкага перакладу.

Добра было б, каб новы творчы праект заўважылі і ў маскоўскім Літаратурным інстытуце імя М. Горкага, дзе заўжды сярод навучэнцаў былі і перакладчыкі нацыянальных літаратур. А самае галоўнае пажаданне “новаму караблю” ў беларуска-расійскім творчым супольніцтве – шырэйшага ведання пра беларускую прозу ў розных рэгіёнах Расійскай Федэрацыі.

А мо і беларускі бок, праз пашырэнне продажаў “Роман-газеты” у беларускіх кніжных крамах, паспрыяе развіццю стасункаў аўтарытэтнага выдання з беларускім чытачом?..

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.