Вы тут

Валанцёры прапанавалі моладзі далучыцца да праекту «Галасы вёсак, якія пайшлі»


Гомельскія валанцёры прапанавалі магілёўскай моладзі далучыцца да праекта «Галасы вёсак, якія пайшлі», паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Такую ініцыятыву агучыў на агульнанацыянальным адкрытым дыялогу «Моладзь Беларусі: рэаліі і перспектывы» прадстаўнік Гомельскага педагагічнага каледжа імя Л.С. Выгоцкага. Валанцёры першаснай арганізацыі БРСМ рэалізавалі падобны праект у Веткаўскім раёне ў дзень 35-годдзя з дня катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

У красавіку гэтага года ў дзень памяці трагедыі заклалі яблыневы сад. На саджанцы прымацавалі шыльды з QR-кодамі, па якіх на любым гаджэце можна бачыць інфармацыю пра гісторыю і традыцыи таго ці іншага населенага пункта.

Ініцыятыву ўхвалілі і падтрымалі на розных узроўнях. «Гэта выдатная ідэя, якую неабходна ўвасобіць ў 2022 годзе», — падкрэсліў першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ, член Савета Рэспублікі Дзмітрый Варанюк. У наступным годзе два пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС рэгіёна аб’яднаюць намаганні для захавання памяці аб тых страшных падзеях.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?