Вы тут

Сівак: Эфект ад санкцый будзе мінімальным, калі эфектыўнасць нашай работы будзе вельмі высокай


Згодна з Канстытуцыяй, раз у месяц Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі праводзяць агульнае пасяджэнне, на якім урад адказвае на пытанні парламентарыяў. На такой сустрэчы выступіў з дакладам намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Сівак, у якім ён распавёў пра эфектыўнасць будаўнічага, жыллёва-камунальнага і транспартнага комплексаў.


Фота: БелТА

Анатоль Сівак расказаў пра зніжэнне тэмпаў будаўніцтва, што абумоўлена заканчэннем інвестыцыйнага цыклу і маштабных будаўніцтваў. Частка праектаў была спынена з-за нявызначанасці з іх фінансаваннем па прычыне санкцый.

«Урадам у маі гэтага года зацверджаны комплекс мер па запуску новага інвестыцыйнага цыклу. Дадзены дакумент мае значэнне для доўгатэрміновага развіцця эканомікі, шэраг мерапрыемстваў носіць стратэгічных характар, эфект ад рэалізацыя якіх будзе адчувальны не адразу, а ў некалькі аддаленай перспектыве»,— сказаў намеснік прэм’ера. 
Пры гэтым задачы на 2020 па жыллёвым будаўніцтве выкананы — уведзена 4 мільёны 156 тысяч квадратных мераў жылля, 1 мільён 306 тысяч з дзяржпадтрымкай. Для шматдзетных сем’яў пабудавалі 12 584 жылых памяшканняў. Па словах Анатоля Сівака, свае жыллёвыя ўмовы сёлета палепшаць 8831 сем’я.

Павялічваецца экспарт будаўнічых матэрыялаў. За 5 месяцаў 2021 года да аналагічнаму перыяду ў 2020 годзе яго рост ацэньваецца ў 119 %. За першае паўгоддзе сёлета чакаемы аб’ём паступленняў ад экспарту будаўнічых, архітэктурных і інжынерных паслуг — 241 мільён долараў.

«Для пераадолення негатыўнай дынамікі ў знешняй эканамічнай дзейнасці ў будаўнічай галіне і нарошчвання ўзаемадзеяння з Расійскай Федэрацыяй у маі сёлета праведзена сустрэча з намеснікам старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі. Па выніках сустрэчы дасягнуты дамоўленасці па павелічэнні экспартных паставак будаўнічых матэрыялаў і ўдзел беларускіх будаўнікоў у рэалізацыі інфраструктурных праектаў на тэрыторыі Расіі»,— дадаў намеснік старшыні ўрада.

У сферы ЖКГ на працягу 5 гадоў плануюць пабудаваць каля 800 станцый абезжалезвання вады, 300 водазаборных свідравін, каля 11 500 кіламетраў шляхоў водазабеспячэння, перападключыць больш 100 населеных пунктаў да існуючых цэнтралізаваных сетак водазабеспячэння з вадой пітной якасці.

Негатыўна адлюстравалася зніжэнне патокаў з-за пандэміі на транспартнай галіне. Але ўжо з 2021 года ў транспартным комплексе сфарміраваны станоўчыя тэндэнцыі нарошчвання аб’ёмаў. «За студзень-красавік экспарт транспартных паслуг перавысіў 1,3 мільярда долараў і вырас на 12 працэнтаў да аналагічнага перыяду мінулага года. Пры гэтым 40 працэнтаў экспартнай выручкі заработана на міжнародных перавозках аўтамабільным транспартам. Тэмп росту экспарту па ім склаў 116 працэнтаў», — акцэнтаваў увагу намеснік прэм’ер-міністра.

Дзяржаўнай праграмай на 2021-2025 гады прадугледжаны рамонт і рэканструкцыя 7000 кіламетраў мясцовых дарог і 509 кіламетраў рэспубліканскіх. Да канца года плануюць завяршыць частковую рэканструкцыю дарогі Р23 Мінск-Мікашэвічы і Р51 Слабада-Насавады. Пачалося будаўніцтва паўднёва-заходняга абходу Магілёва і падрыхтоўка праекта па арганізацыі хуткасных зносін Мінска з Нацыянальным аэрапортам. На працягу некалькіх тыдняў увядуць абноўленыя масты праз Нёман у Гродне і праз Днепр у Рагачове.

Па словах Анатоля Сівака, у галіне паветранага транспарту стаіць задача аднавіць страты ад пандэміі і абмежаванняў краін ЕС, Вялікабрытаніі і Украіны. Для рашэння праблемы вядуцца перамовы з міжнароднымі арганізацыямі і павялічваюцца рэйсы ў Расію, Грузію, Казахстан, Азербайджан і іншыя краіны.

Адказваючы на пытанні, Анатоль Сівак пракаментаваў уплыў еўрапейскіх санкцый на эканоміку і заявіў, што «эфект ад санкцый будзе мінімальным, калі эфектыўнасць нашай работы будзе вельмі высокай». 

«Бізнес, пабудаваны на аснове міжнародных узаемаадносін, на ўзроўні міжнароднай канкурэнцыі, які ўвесь час сутыкаецца ў канкурэнцыі з аналагічнымі замежнымі калегамі, гэты бізнес, я ўпэўнены, будзе жыць і працаваць. Тыя, хто працуе на параметрах учарашняга дня, выклікаюць непакой»,— паведаміў намеснік прэм’ера.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».