Неўзабаве яны прыступяць да службы ў падраздзяленнях Міністэрства ўнутраных спраў, а таксама будуць служыць у інтарэсах іншых сілавых структур краіны.
— Усё сваё жыццё вы будзеце памятаць гады, якія правялі ў акадэміі, — віншуючы з заканчэннем установы і прысваеннем першага афіцэрскага звання, звярнуўся да выпускнікоў міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант міліцыі Іван КУБРАКОЎ. — Менавіта тут зараджалася ваша сяброўства, вы даведаліся, што такое міліцэйскае братэрства, менавіта ў акадэміі вас навучылі той прафесіі, якая вам спатрэбіцца ў жыцці. Прафесарска-выкладчыцкі састаў даў неабходныя веды, якія спатрэбяцца пры выкананні службовых абавязкаў. Вам, маладым афіцэрам, неўзабаве прыйдзецца прымаць шматлікага роду рашэнні, ад якіх часта будзе залежыць лёс чалавека. Падчас такіх рашэнняў, кіруючыся нормамі права, не забывайцеся аб чалавечнасці — ніколі не праходзьце міма чужой бяды.
Як прызналася мама выпускніка Дзіяна Суліма, сёння вельмі хвалюючы дзень не толькі для ўсіх наваяўленых лейтэнантаў, але і для іх бацькоў. «Шэрагі праваахоўных органаў папаўняюцца юнымі афіцэрамі, якія будуць берагчы наш сон, стаяць на варце правапарадку, — гаворыць Дзіяна Суліма. — Менавіта тут, у Акадэміі МУС, імі пройдзены няпросты шлях, зроблена вялікая работа, пераадолены цяжкасці і нягоды курсанцкага жыцця. І вось перад намі — сапраўдныя афіцэры, якія не па чутках ведаюць, што такое афіцэрскі гонар і вернасць прысязе».
Як падзяліўся выпускнік Акадэміі МУС Андрэй Кайко, яны прайшлі нялёгкі шлях, перш чым запаветныя афіцэрскія пагоны ўпрыгожылі іх форму. «Прайшоўшы этап навучання, праявіўшы настойлівасць і вытрымку, мы дасягнулі пастаўленай мэты, — кажа юны афіцэр. — Усяго праз месяц, з прызначэннем на пасады супрацоўнікаў практычных падраздзяленняў, мы пераступім парог у новае, дарослае жыццё, прыступім да выканання службовых абавязкаў і паспрабуем усё зрабіць годна, бо ў акадэміі кожны атрымаў магчымасць стаць прафесіяналам, здольным якасна і эфектыўна выконваць любыя пастаўленыя задачы».
Застаецца спадзявацца, што неўзабаве сённяшнія выпускнікі стануць не толькі спецыялістамі ў галіне права, але і вернымі абаронцамі нашай Айчыны.
Вераніка КАНЮТА
Фота Святланы МАСТЫКА.
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.