Вы тут

Беларускія школьнікі сталі прызёрамі Еўрапейскай геаграфічнай алімпіяды (EGEO-2021)


У старэйшай узроставай групе (16—19 гадоў) сярэбраныя медалі заваявалі дзесяцікласнік гродзенскай гімназіі № 1 імя акадэміка Я. Ф. Карскага Мікіта Віхараў і выпускнік брэсцкай гімназіі № 1 Дзяніс Рабчук. Бронзавымі медалямі ў гэтай групе ўзнагароджаны дзесяцікласнік гомельскай сярэдняй школы № 24 Данііл Васілюк, выпускнікі баранавіцкай гімназіі № 1 Ілья Туча, Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 3 Леанід Палхоўскі, віцебскай гімназіі № 2 Дзмітрый Міхасько, мінскай сярэдняй школы № 30 Валерыя Якубоўская.


У малодшай узроставай групе (12—15 гадоў) бронзавы медаль заваяваў дзевяцікласнік слуцкай гімназіі № 1 Раман Пенязь.

Кіраўнікамі нацыянальнай зборнай выступілі дэкан факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ Дзмітрый Курловіч і дацэнт кафедры эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі БДУ Ілья Запрудскі.

У гэтым годзе Еўрапейская геаграфічная алімпіяда прайшла ў дыстанцыйным фармаце. Яна ўключала тры туры: тэарэтычны, практычны і мультымедыйны. Навучэнцы выконвалі заданні і тэсты па асноўных раздзелах фізічнай і сацыяльна-эканамічнай геаграфіі, геаэкалогіі і картаграфіі. Рабочая мова алімпіяды — англійская.

Усяго ў спаборніцтве прыняло ўдзел больш як 150 школьнікаў з 14 краін: Беларусі, Расіі, Азербайджана, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Турцыі, Сербіі, Славеніі, Казахстана, Чэхіі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Туркменістана.

Еўрапейская геаграфічная алімпіяда праводзіцца з 2015 года. Яе арганізатарамі выступаюць факультэт геаграфіі Бялградскага ўніверсітэта, Рэгіянальны цэнтр таленавітай моладзі і Інстытут адораных і таленавітых дзяцей і моладзі (Сербія).

Беларускія школьнікі ўдзельнічалі ў спаборніцтвах другі раз.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Геаграфія плюс англійская мова

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».