Вы тут

Бітву за пераправу пад вёскай Шчаткава рэканструявалі ў Бабруйскім раёне


Арганізатары ваенна-патрыятычнага злёту «Бабруйскі кацёл» аднавалі падзеі чэрвеня 1944 года, каля вёскі Шчаткава адбыліся жорсткія баі за ўтрыманне пераправы праз Бярэзіну. За валоданне мостам немцы, якія адчайна шукалі шлях пераправіцца на ўсходні бераг, змагаліся з байцамі Чырвонай арміі. Бітва за пераправу стала завяршаючым этапам Бабруйскай наступальнай аперацыі.


Дзея пачалася з фарсіравання савецкімі салдатамі заходняга берага ракі, дзе яны накіраваліся разведаць, што адбываецца ў стане ворага. Немцы ў гэты час адпачывалі ў вёсцы і не чакалі атакі менавіта з гэтага флангу. Вораг адступіў у лес. Савецкія салдаты займаюць Шчаткава і рыхтуюцца сустрэць контратаку немцаў з лесу…

Неўзабаве пачынаецца абарона правага флангу. Першы ўзвод гіне... Сярод абаронцаў — два ўдзельнікі з Чэхіі. Уладзімір Давід, старшыня ваенна-гістарычнага клуба «Літава» («загінуў у рукапашным баі» падчас атакі немцаў) і член клуба Алеш Заплетала («загінуў» пры абароне гарматы).

Бабруйскі напрамак быў вельмі важны ў аперацыі «Баграціён». Авалоданне горадам над Бярэзінай адкрывала вайскам першага беларускага фронта, якія знаходзіліся на паўднёва-ўсходнім тэатры баявых дзеянняў, прамы шлях на Мінск, падкрэсліваюць у ваенна-гістарычнай установе «Клуб баявой славы», адным з арганізатараў рэканструкцыі. Тут, у Шчаткаўскага моста воіны здзейснілі подзвіг, за які васьмярым прысуджана званне Героя Савецкага Саюза, прычым двум — пасмяротна.

Радыстка Чаркашына, напрыклад, уступіла ў няроўны бой з немцамі, чатырох з якіх расстраляла ва ўпор і аднаго раніла. Разам з камандзірам яны трапілі ў акружэнне. Чаркашына суткі па балотах выносіла параненага камандзіра. Яе вобраз у інсцэніроўцы гістарычнай з’явы стаў адным з цэнтральных, падкрэслілі ўдзельнікі рэканструкцыі. А выконвала ролю гераіні Ала Грынкевіч з ваенна-гістарычнага клуба «Эпоха», якая і з рацыяй, і з аўтаматам спраўлялася на выдатна. Усяго ў тэатралізацыі бою ўдзельнічалі прадстаўнікі 30 клубаў з Беларусі, Расіі і Чэхіі.


Ірына СІДАРОК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».