Вы тут

100-годдзю Белдзяржуніверсітэта і 90-годдзю Алега Лойкі прысвячаецца


28-30 кастрычніка 2021 года кафедра гісторыі беларускай літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае на XIII Міжнародную навуковую канферэнцыю «Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай». 


Падзея прымеркавана да 100-годдзя Беларускага дхзяржаўнага ўніверсітэта і 90-годдзя з дня нараджэння Алега Антонавіча Лойкі (1931 — 2008), члена-карэспандэнта Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, прафесара, доктара філалагічных навук, дэкана філалагічнага факультэта БДУ (1991 — 1996), загадчыка кафедры беларускайлітаратуры (1985 — 1999). Мэта канферэнцыі — асэнсаванне новых тэндэнцый у даследаванні і выкладанні славянскіх літаратуру у кантэксце сусветнай; абмеркаванне актуальных праблем у сучасным літаратуразнаўстве, мастацкім перакладзе, адукацыі; абмен навуковым вопытам; пашырэнне міжкультурнага дыялогу; вывучэнне і папулярызацыя літаратурнай, навуковай і педагагічнай спадчыны А. А. Лойкі. 

Да абмеркавання ўдзельнікам канферэнцыі прапануюцца наступныя тэмы: «Гісторыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і філалагічнага факультэта»; «Універсітэцкі творчы асяродак другой паловы XX ст. (М. Ларчанка, І. Навуменка, С. Александровіч, Ю. Пшыркоў, А. Лойка, Н. Гілевіч, Д. Бугаёў, В. Казлова, К. Хромчанка, Р. Семашкевіч, Л. Шакун, Л. Бурак, Г. Сіненка і інш.)»; «Навуковая спадчына А. А. Лойкі і актуальныя праблемы беларускага літаратуразнаўства»; «Паэзія і проза Алега Лойкі ў кантэксце традыцый беларускай літаратуры XX — пачатку XXI ст.»; «Шматграннасць асобы і творчасці Алега Лойкі»; «Традыцыі кніжнай культуры ўсходніх славян і літаратурныыя сувязі»; «Літаратура Беларусі XIX ст. у кантэксце станаўлення эстэтычных сістэм, мастацкіх кірункаў і плыняў»; «Нацыянальная класіка і сусветны літаратурны кантэкст»; «наватарскія тэндэнцыі ў сучасным літаратурным працэсе»; «Сучасная кампаратывістыка: тэндэнцыі і перспектывы»; «Творчасць беларускіх пісьменнікаў у дыялогу славянскіх літаратур»; «Беларускі мастацкі пераклад у сучаснай культурнай прасторы»; «Тэкст у літаратуразнаўчым, лінгвістычным і філасофска-эстэтычным дыскурсах»; «Праблемы мастацкага стылю, моўнага майстэрства ў творах класікаў і сучасных аўтараў»; «Актуальныя пытанні адукацыі, тэорыі і методыкі навучання на сучасным этапе». 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?