Вы тут

Удзел беларускіх вайскоўцаў у вучэнні «Славянскае братэрства — 2021» адзначаны высокай ацэнкай


Амаль на працягу месяца ваеннаслужачыя 103-й Віцебскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгады сіл спецыяльных аперацый у набліжаных да рэальных умовах удасканальвалі сваё баявое майстэрства. Разам са сваімі калегамі з Расіі і Сербіі на палігонах Наварасійска вайскоўцы выконвалі задачы па барацьбе з тэрарызмам, дэсантаваліся парашутным і беспарашутным спосабамі, вялі дзённую і начную разведку, ажыццяўлялі штурмавыя дзеянні ў горна-лясістай мясцовасці, пераадольвалі водную перашкоду і знішчалі ўмоўных праціўнікаў.


Фота Алега НЯКАЛА, «Ваяр»

Акрамя таго, удзельнікі вучэння ўдасканальвалі майстэрства кіравання бронетранспарцёрамі БТР-80 па перасечанай мясцовасці і на плаву, а таксама вядзенне агню на плаву з узбраення баявых машын па шматлікіх цэлях. Асноўная мэта вучэнняў — узаемадзеянне воінскага кантынгенту Беларусі, Расіі і Сербіі ў барацьбе з незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі, у тым ліку ва ўмовах інфармацыйнага ўздзеяння, — была дасягнута.

Беларускі бок у вучэнні прадстаўляла звыш 200 ваеннаслужачых. Намеснік камандзіра разведвальна-дэсантнай роты па ідэалагічнай рабоце 103-й паветрана-дэсантнай брыгады Арцём Цырулік у падобных манеўрах удзельнічае не ўпершыню. Аднак «Славянскае братэрства — 2021», па яго словах, адрозніваецца ад папярэдніх вучэнняў. «Манеўры адбываліся
ва ўмовах нязвыклага для нас ландшафту: горы, яры, цясніны, — расказвае гвардыі старшы лейтэнант. — У Беларусі такой мясцовасці няма, таму для нас гэта каштоўны вопыт. Аднак чым больш складанымі былі задачы вучэння, тым цікавей іх было выконваць. Усе адзін аднаму дапамагалі, дзяліліся вопытам — для гэтага і арганізоўваюцца падобныя манеўры».

Камандзір аддзялення 103-й паветрана-дэсантнай брыгады Аляксандр Окунеў у вучэннях за межамі краіны быў упершыню. «Нягледзячы на анамальную спёку (больш чым 35 градусаў па Цэльсію), мы выканалі ўсе пастаўленыя задачы, — перакананы гвардыі сяржант. — Хачу адзначыць зладжанасць — як паміж сабой, так і паміж вайскоўцамі з іншых краін. Згодна з Дагаворам аб калектыўнай бяспецы, у выпадку ваеннага канфлікту мы павінны разам змагацца з праціўнікам. І калі, не дай бог, гэты час настане, разам мы многае зможам».

Вераніка КАНЮТА

Загаловак у газеце: На варце бяспекі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.