Вы тут

Інсталяцыя «Цягнік Перамогі» прыехала ў Гомель


Наперад, у мінулае... Гамяльчане абмяркоўваюць наведванне адзінай у свеце імерсіўнай выставы, размешчанай у рухомым чыгуначным саставе. Маштабная інсталяцыя «Цягнік Перамогі», быццам машына часу, пераносіць наведвальнікаў у цяжкія гады Вялікай Айчыннай вайны, у свята са слязамі на вачах — май 1945-га.


Гомель стаў адным з апошніх прыпынкаў рухомага чыгуначнага саставу з экспазіцыяй у Беларусі. Нагадаем, што «Цягнік Перамогі» пачаў сваё падарожжа з гарадоў Расійскай Федэрацыі — у кастрычніку мінулага года ён стартаваў з Беларускага вакзала ў Маскве. У нашу краіну інтэрактыўны чыгуначны састаў прыехаў 11 чэрвеня. «Цягнік Перамогі» — гэта дзевяць экспазіцыйных вагонаў. Яны вядуць наведвальнікаў ад аднаго гістарычнага эпізоду да другога. Перадваенныя гады — Вялікая Айчынная — Перамога — гэта шлях, якім прапануе прайсці экспазіцыя. Сімвалічна, адзначаюць арганізатары праекта, што выстава размясцілася менавіта ў чыгуначных вагонах, бо з вакзалаў адпраўляліся на фронт эшалоны з байцамі.

На Гомельшчыне наведаць адзіную ў свеце экспазіцыю атрымалі магчымасць жыхары і госці абласнога цэнтра. Праводзіліся экскурсіі па 10 чалавек з захаваннем усіх мер супрацьвіруснай бяспекі.

У дзень прыбыцця ў Гомель «Цягніка Перамогі» на пероне вакзала сабраліся прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў, моладзь і духавенства. Наведалі экспазіцыю старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці Мікалай Рагашчук. На ўрачыстым мітынгу з нагоды сустрэчы «Цягніка Перамогі» да ўсіх прысутных звярнуўся намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Прывалаў:

— Нягледзячы на тое што прайшло ўжо столькі гадоў пасля Вялікай Айчыннай вайны і ўсё менш жывых сведак гэтых падзей, подзвіг народа застаецца ў памяці дзякуючы такім манументальным праектам. Ад імя жыхароў Гомельскай вобласці — словы падзякі арганізатарам за карпатлівую працу па ўзнаўленні часцінкі нашай агульнай гераічнай гісторыі і ўнікальны шанс дакрануцца да святога мінулага бацькоў і дзядоў, бо няма практычна ніводнай сям'і, якую не закранула б тая страшная вайна.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Прыпынкі памяці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уладзімір Каранік: «На ШВЛ вакцынаваных няма»

Уладзімір Каранік: «На ШВЛ вакцынаваных няма»

Медыкі і губернатар Гродзенскай вобласці адказалі на пытанні па прышчэпках

Грамадства

Як партызаны за адну ноч знішчылі нямецкі гарнізон

Як партызаны за адну ноч знішчылі нямецкі гарнізон

22 чэрвеня 1943 года партызаны атрада «Бальшавік» здзейснілі нападзенне на фашысцкі гарнізон у былым саўгасе «Косіна».

Эканоміка

Хто выбраў год таму айчынную валюту, аказаўся ў выйгрышы. Куды ўкласці грошы зараз, каб атрымаць выгаду

Хто выбраў год таму айчынную валюту, аказаўся ў выйгрышы. Куды ўкласці грошы зараз, каб атрымаць выгаду

Знаёмства маладых людзей з першымі грашыма адбываецца дзіўным чынам.