Вы тут

Лукашэнка сустрэўся з сакратаром Савета бяспекі Расіі Мікалаем Патрушавым


Мікалай Патрушаў знаходзіцца ў Мінску з афіцыйным візітам з 29 па 30 чэрвеня. На сёння запланаваны двухбаковыя кансультацыі апаратаў Саветаў бяспекі Беларусі і Расіі. На парадку дня два пытанні — супрацьдзеянне гібрыднаму ўздзеянню на краіны і абмеркаванне пытанняў міжнароднай бяспекі. Таксама падчас візіту запланавана сустрэча Мікалая Патрушава з Дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Беларусі Аляксандрам Вальфовічам.


Прэзідэнт адзначыў, што ўважліва назіраў за выступленнямі і заявамі Мікалая Патрушава. І яны абсалютна супадаюць з поглядамі Аляксандра Лукашэнкі і беларускіх спецыялістаў на падзеі ў нашай краіне.

«Сапраўды, ёсць што абмеркаваць, і я вельмі рады, што вы ў тэме, глыбока пагружаны ў гэтую праблему. Я спецыяльна хацеў паразмаўляць з вамі сам-насам. Ёсць пытанні, якія пакуль нельга агучыць публічна. Але я хацеў бы, каб вы пра іх ведалі, таму што верагодна прыйдзецца працаваць і супрацьдзейнічаць нейкім кірункам разам», — сказаў Прэзідэнт.

Па яго словах, візіт Мікалая Патрушава актуальны з нагоды не толькі пытанняў бяспекі краін, але ёсць што абмеркаваць і па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве, якому Аляксандр Лукашэнка апошнім часам надаваў асаблівую ўвагу.

«Неабходна ведаць больш дакладна, як мы будзем супрацоўнічаць па некаторых канкрэтных кірунках. Думаю, што падзелімся з вамі інфармацыяй па важнейшых пытаннях не толькі для Беларусі і Расіі, асабліва ў свеце апошніх яскравых падзей, тых фактаў, якія абмяркоўваюцца ў сродках масавай інфармацыі. Цэлы спектр пытанняў вы абмяркуеце не толькі са мной, але і апаратам Савета бяспекі Беларусі», — дадаў кіраўнік краіны.

Мікалай Патрушаў адзначыў, што кансультацыі паміж апаратамі саветаў бяспекі праходзяць рэгулярна. І ў дадзеным выпадку яны таксама планавыя.

«Мы будзем размаўляць пра гібрыдныя войны, пра рэгіянальную, міжнародную бяспеку, абстаноўку, якая складваецца вакол нашых краін. І безумоўна, усё залежыць не толькі ад таго, што ў нас унутры краін адбываецца, а многае залежыць ад таго, якія сілы ўздзейнічаюць звонку», — падкрэслівае сакратар Савета бяспекі Расіі.

Паводле яго слоў, ёсць пагрозы і выклікі традыцыйныя (напрыклад, міжнародны тэрарызм, звязаны з ім экстрэмізм) і новыя (гэта кібер-атакі).

«На жаль, не разумеюць многія, што ніводная краіна не можа справіцца з гэтай пагрозай самастойна. Неабходна аб’яднаць намаганні. Будзем гэтую тэму развіваць і тлумачыць», — паведаміў Мікалай Патрушаў і выказаў меркаванне, што кансультацыі ў Мінску пройдуць паспяхова.


Каментарый у тэму

У размове з журналістамі Мікалай Патрушаў заявіў, што яго ацэнкі падзей у сферы бяспекі супадаюць з меркаваннем Прэзідэнта Беларусі.

«І мы, безумоўна, аб’ядноўваем і будзем аб’ядноўваць намаганні ў супрацьдзеянні выклікам і пагрозам», — падкрэсліў сакратар Савета бяспекі Расіі.

Па просьбе журналістаў ён пракаментаваў сітуацыю ў Беларусі і адзначыў, што неабходна надаваць увагу ўплыву на краіну звонку.

«Я сказаў пра пагрозы інфармацыйнай бяспекі. Неабходна надаваць увагу НУА (неўрадавая арганізацыя — „Зв.“) і НКА (некамерчая арганізацыя — „Зв.“), іх дзейнасці. Калі яны кажуць, што яны незалежныя, гэта абсалютна не так. Неабходна глядзець, адкуль яны атрымліваюць фінансы і перад кім яны справаздаюцца, як гэтыя фінансы зрасходаваныя», — упэўнены Мікалай Патрушаў.

Па яго словах, у гэтым кірунку павінны працаваць, абменьвацца інфармацыяй і праваахоўныя органы, і спецслужбы кожнай з краін.

«І, вядома, мы разлічваем на грамадскасць, якая таксама нам дае інфармацыю. Тады мы разумеем, якую ролю яны (арганізацыі — „Зв.“) іграюць, перад кім справаздаюцца і якой мэты хочуць дасягнуць. Калі казаць аб Беларусі, то іх канчатковая мэта — змяніць строй і ўладу ў Беларусі. Мы гэта назіраем апошнія часы. А вы, хто жыве ў Беларусі, бачыце гэта больш за іншых. Аналагічная сітуацыя — уплываць на Расію», — паведаміў Мікалай Патрушаў.

Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч таксама прысутнічаў на сустрэчы і выказаўся журналістам аб супрацоўніцтве з Расіяй.

«Вопыт у нашых расійскіх калег велізарны. Выклікі і пагрозы, рызыкі, якія характэрны для Расійскай Федэрацыі, яны ў поўнай меры навісаюць і над Рэспублікай Беларусь. Якраз нашы апараты зараз абмяркоўваюць гэтыя пытанні: пытанні міжнароднай бяспекі, як супрацьдзейнічаць гэтым выклікам і пагрозам, якія контрмеры прадпрыняць», — акцэнтваў увагу Аляксандр Вальфовіч.

Гэтыя пытанні, дадаў ён, будуць абмяркоўвацца і на сустрэчы спецыялістаў. Таксама ў фокусе ўвагі — ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва.

«Работа паміж апаратамі саветаў бяспекі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь наладжана. Яна сістэмная», — рэзюмаваў Аляксандр Вальфовіч.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.