Вы тут

Беларуская грамадская арганізацыя ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў адзначыла 30-годдзе


Як той казаў, былых міліцыянераў не бывае. І ў гэтым можна было пераканацца падчас урачыстага сходу, прысвечанага 30-й гадавіне з моманту ўтварэння адной з вядучых грамадскіх арганізацый краіны, якая налічвае звыш 27 тысяч ветэранаў.


Каля вытокаў яе стаялі міліцыянеры, якія прайшлі Вялікую Айчынную вайну. Менавіта на іх плячах ляжала задача па знішчэнні апошніх бандыцкіх фарміраванняў, якія не пакідалі ў спакоі і без таго пацярпелых і замучаных вайной беларусаў. Яны адны з першых разам з астатнімі неабыякавымі суайчыннікамі адраджалі разбураную фашыстамі краіну.

Сёння ў ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў — не менш важныя задачы. Прымнажаючы традыцыі папярэдніх пакаленняў, яны дзеляцца вопытам з тымі, хто нясе службу цяпер. Акрамя таго, арганізацыя аказвае дапамогу тым супрацоўнікам міліцыі, якія выйшлі на заслужаны адпачынак.

— Пачынаючы з першага дня незалежнасці, беларускія міліцыянеры і ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў стаялі на абароне суверэнітэту сваёй Радзімы, — адзначыў намеснік міністра ўнутраных спраў генерал-маёр міліцыі Сяргей ХАМЕНКА. — Сёння неабходна памятаць пра тых, хто ў 1990-я змагаўся з бандытызмам, хто ў 2000-м падтрымліваў правапарадак у сталіцы нашай краіны падчас правядзення масавых мерапрыемстваў, тых, хто ў 2020-м абараніў свабоду і незалежнасць нашай краіны. Цяпер мы развіваем нашу сістэму дзякуючы таму фундаменту, які створаны нашымі ветэранамі для таго, каб дзеці ўсміхаліся, а старыя былі задаволеныя тым жыццём і сацыяльнай сферай, якая ў нас ёсць.

Як расказаў старшыня ветэранскай арганізацыі ўпраўлення крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама Пётр Пяткоўскі, у час, калі ўсё пачыналася, работа была цяжкая, напружаная — загартоўка без усялякай падрыхтоўкі. «Мне давялося працаваць са шчырымі, добрасумленнымі, а галоўнае, ініцыятыўнымі людзьмі, — падзяліўся ветэран міліцыі. — Нават дзякуючы гэтаму мы дамагаліся добрых вынікаў у барацьбе са злачыннасцю. Час памяняўся, задачы перад супрацоўнікамі міліцыі — іншыя. На змену нашаму пакаленню прыйшлі больш падрыхтаваныя, адукаваныя і энергічныя людзі, якія здольныя абараніць нашу краіну. Мы разам павінны аб'яднацца і выступаць супраць агульнага непрыяцеля, які не разумее, што страціць вельмі лёгка, а набыць — часам немагчыма».

Нягледзячы на тое, што многія ветэраны знаходзяцца на заслужаным адпачынку, яны робяць усё дзеля таго, каб зберагчы тую міліцэйскую сям'ю, якая плячо ў плячо ішла побач на працягу многіх гадоў.

Вераніка КАНЮТА

Загаловак у газеце: Былых не бывае

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.