Вы тут

У сталіцы адбылося адкрыццё лазнева-аздараўленчага комплексу «Лазня № 1» пасля рэканструкцыі, якая цягнулася амаль два гады


ЛАК «Лазня № 1» знаходзіцца па адрасе: г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 12. Лазню пабудавалі яшчэ ў 1954 годзе, і яна была разлічана на 200 месцаў. Але ў снежні 2015 года будынак прызналі аварыйным, і ў 2019-м пачалася рэканструкцыя.


Падчас рамонту будынак амаль увесь знеслі і пабудавалі на яго месцы новы, для гэтага ў падмурак прыйшлося ўвагнаць каля 600 паляў. На рэканструкцыю ЛАК выдаткавана каля 13,6 млн рублёў. Будынак зроблены з чырвонай клінкернай цэглы, выкладзенай па рэдкай еўрапейскай тэхналогіі. У сцяне прадугледжаны пустоты для вентыляцыі. Унутры будынка была праведзена мадэрнізацыя ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі па аказанні лазневых паслуг.

Цяпер, пасля адкрыцця, «Лазня № 1» разлічана на 157 чалавек. На першым паверсе знаходзяцца каса і гардэроб для наведвальнікаў, бар на 20 пасадачных месцаў, цырульня на адно рабочае месца, таксама працуе кантралёр, які будзе правяраць квіткі і надзяваць на запясці наведвальнікаў бранзалеты, запраграмаваныя на неабходны час. Бранзалеты будуць розных колераў — у залежнасці ад мэты наведвання: памыцца ў агульным аддзяленні, нумары «люкс» або з душавой, проста паплаваць у басейне.

На першым ярусе таксама размешчаны басейн з сучаснай сістэмай ачысткі вады. Ён абсталяваны рознакаляровай падсветкай, гідрамасажным вадаспадам, гідраўлічнай пушкай і донным масажорам для ступняў. Акваторыя басейна падзелена на тры дарожкі. А побач з ім — мужчынскія і жаночыя раздзявальні.

На другім паверсе знаходзяцца мужчынскія і жаночыя залы на 24 месцы кожная. У іх — лаўкі са штучнага каменю, купелі, фінскія і рускія парыльні і душавыя. Таксама тут абсталявалі два памяшканні класа «люкс», кожны на пяць чалавек, у якіх ёсць пакоі для адпачынку, зноў жа парыльні. У адным знаходзіцца тэрмабасейн з рознакаляровай падсветкай, дэкаратыўным вадаспадам, бакавым гідрамасажорам спіны і ступняў, у другім — джакузі.

— Вось ужо шмат гадоў добрай традыцыяй у нашай сталіцы напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь з'яўляецца адкрыццё значных сацыяльных аб'ектаў. Сёння гэта лазнева-аздараўленчы комплекс, — сказаў кіраўнік адміністрацыі Савецкага раёна Сяргей Хільман. Праекціроўшчыкі, будаўнікі прыклалі нямала намаганняў, працы і фактычна ўзвялі пасля непрацяглай рэканструкцыі новы будынак. Гэты, я б сказаў, унікальны аб'ект быў уключаны Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў у інвестыцыйную праграму Мінска. Паміж той лазняй 1954 года пабудовы і цяперашнім будынкам — дзве вялікія розніцы. І вы хутка самі зможаце ў гэтым пераканацца. Важна і тое, што абноўлены комплекс мае ўсе элементы безбар'ернага асяроддзя.

Кіраўнік раённай адміністрацыі падзякаваў усім, хто быў задзейнічаны ў рэканструкцыі аб'екта за якасна праведзеную работу і павіншаваў прысутных з маючым адбыцца Днём Незалежнасці.

Працаваць комплекс будзе без выхадных: з 12.00 да 23.00 па буднях і з 8.00 да 23.00 па выхадных.

Наталля ДРАЗДОВА

Фота Яна ХВЕДЧЫНА

Загаловак у газеце: Гарачай вадзе летам быць!

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.