Вы тут

Больш за 80 рэгіёнаў Расіі ўдзельнічаюць у міжрэгіянальным супрацоўніцтве з Беларуссю


Аб гэтым заявіў віцэ-спікер Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Юрый Вараб’ёў падчас пасяджэння міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве.


Сёння на палях VIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі прайшло пасяджэнне МПК па міжрэгіянальным супрацоўніцтве. 

— Нягледзячы на тое што папярэдні VII Форум рэгіёнаў з-за пандэміі прайшоў таксама, на жаль, у такім ўсечаным фармаце, ён прынёс адчувальныя вынікі. Каля 80 расійскіх рэгіёнаў удзельнічаюць у міжрэгіянальным супрацоўніцтве з Рэспублікай Беларусь. Актыўна развівае супрацоўніцтва з Беларуссю Рэспубліка Башкартастан, Самарская вобласць, Стаўрапольскі край, Курская вобласць, Рэспубліка Комі, Рэспубліка Кабардзіна-Балкарыя, Ненецкая аўтаномная акруга і іншыя, — адзначыў Юрый Вараб’ёў.

У сваю чаргу, сустаршыня МПК па міжрэгіянальным супрацоўніцтве з беларускага боку, віце-спікер Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка звярнуў ўвагу на тое, што як і летась пасяджэнне МПК праводзіцца ў рэжыме відэаканферэнцыі. 

— З улікам бягучай эпідэміялагічнай сітуацыі — гэта найбольш рацыянальны і аптымальны фармат для камунікацыі. На палях VIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі адбыліся секцыйныя пасяджэнні, дзе быў разгледжаны шырокі спектр тэм, прысвечаных пытанням лічбавізацыі ў розных сферах, а таксама навукова-тэхнічным супрацоўніцтве дзвюх краін, — падкрэсліў ён. — Сённяшняе пасяджэнне міжпарламенцкай камісіі — гэта яшчэ адна магчымасць адкрыта абмеркаваць актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння і ролю рэгіёнаў у працэсе беларуска-расійскай інтэграцыі. 

На пасяджэнні ўдзельнікі разгледзелі выкананне выніковага дакумента папярэдняга VII Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які быў прысвечаны гістарычнай спадчыне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У рамках міжпарламенцкай камісіі таксама абмеркавалі пытанні і перспектывы кааперацыі паміж суб’ектамі гаспадарання ў кантэксце імпартазамяшчэння, якое з’яўляецца важным складнікам прамысловай палітыкі дзвюх краін. 
Упершыню на палях Форума прысутнічае экалагічная тэматыка, паколькі асаблівую значнасць у сучасным свеце надаецца экалагічнаму парадку дня. Сенатары прааналізавалі перспектывы сумеснай дзейнасці ў сферы аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.

Удзельнікі міжпарламенцкай камісіі таксама прынялі рашэнне па праекце парадку дня наступнага, дзявятага па ліку, пасяджэння камісіі.  

Вольга АНУФРЫЕВА, фота БелТА.

(Больш падрабязна аб выніках работы МПК па міжрэгіянальным супрацоўніцтве чытайце ў спецвыпуску дадатку “Мясцовае самакіраванне” 2 ліпеня).

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.