У рамках правядзення Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў рэжыме відэа-канферэнцыі адбылося пасяджэнне Савета дзелавога супрацоўніцтва гандлёва-прамысловых палат Расіі і Беларусі. Яно прайшло на тэму «Эканоміка Саюзнай дзяржавы. Урокі пандэміі і перспектывы развіцця інтэграцыі».
Адной з галоўных навін пасяджэння стаў той факт, што ў час яго работы было вырашана перафармаціраваць дзейнасць Савета дзелавога супрацоўніцтва ў больш сучасную і эфектыўную структуру. З гэтай нагоды было падпісана адпаведнае пагадненне аб стварэнні сумеснага Беларуска-Расійскага дзелавога савета. Тым самым, як пракаментаваў падзею прэзідэнт Гандлёва-прамысловай палаты Расійскай Федэрацыі Сяргей Катырын, быў запушчаны новы фармат дзелавога супрацоўніцтва.
Пагадненне, як і шэраг кантрактаў, было падпісана напрыканцы пасяджэння. Заключэнню дамовы папярэднічала грунтоўная размова на вышэйназваную тэму. Месцамі для абмеркавання наспелых праблем былі абраны пляцоўкі Гандлёва-прамысловай палаты Расійскай Федэрацыі і Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. У мерапрыемстве ўдзельнічалі старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец, намеснік старшыні Камітэта Фэдэрацыі па эканамічнай палітыцы Іван Абрамаў, кіраўнікі рэгіянальных гандлёва-прамысловых палат Беларусі і Расіі, дзясяткі прадстаўнікоў бізнесу дзвюх краін.
Суразмоўцы адзначалі вялікі ўклад гандлёва-прамысловых палат Расіі і Беларусі ва ўмацаванне ўзаемадзеяння паміж дзелавымі коламі дзвюх краін. Сенатары і бізнесмены праінфармавалі адзін аднаго пра асаблівасці дзелавога клімату Беларусі і Расіі ва ўмовах пандэміі. Вядома, асабліва спыніліся на перспектывах развіцця інтэграцыі рэгіёнаў, магчымасцях іх удзелу ў канкрэтных праектах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс. Задача такая: па магчымасці максімальна прыцягнуць прадстаўнікоў рэгіянальнай дзелавой эліты Расіі і Беларусі да сумеснага бізнесу.
Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч у сваім выступленні таксама канстатаваў запатрабаванасць стварэння сумеснага Беларуска-Расійскага дзелавога савета. Гэта важны крок для далейшага пашырэння партнёрскіх сувязяў. Ён даў ацэнку сучаснаму стану расійска-беларускага эканамічнага супрацоўніцтва, адзначыў наяўныя рэзервы па яго развіцці, а таксама шляхі па паглыбленні двухбаковай інтэграцыі. На яго погляд, у час размовы ў рэжыме відэа-канферэнцыі былі разгледжаны канкрэтныя напрамкі ўдасканалення работы Палат у далейшым садзейнічанні па ўсталяванні кантактаў паміж дзелавымі коламі краін.
У ходзе дыскусіі прамоўцы акцэнтавалі ўвагу на велізарным патэнцыяле двухбаковых гандлёва-эканамічных сувязяў. У якасці першачарговых задач, асабліва на этапе пераадолення наступстваў пандэміі COVID-19, былі прапанаваны практычныя рэкамендацыі па дапамозе малому і сярэдняму бізнесу ў Беларусі і Расіі хутчэй аднавіцца пасля пандэміі.
Мікалай ЛЮБЧАНСКІ
Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА
Найперш мінімальная выплата па бальнічным вырасце ў тры разы.
Мільён фарбаў для Віцебска.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.