Вы тут

Куды беларусы могуць ляцець праз Маскву


У беларускіх турыстаў з’явілася дадатковая магчымасць скарыстацца рэйсамі з Масквы ў Арменію, Грэцыю, Егіпет, на Кубу, у Мексіку, Сербію, Турцыю і ААЭ. Пра гэта паведамляюць «Мінск-Навіны» са спасылкай на Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый.


— Адзін з найбуйнейшых тураператараў Расіі паведаміў, на якія рэйсы з Масквы, якія выконваюцца авіякампаніямі Nordwind Airlines і Pegas Fly, будуць дапушчаныя грамадзяне Беларусі, — распавялі ў РСТА.

Распараджэннем Урада Расіі ад 16 сакавiка 2020 г. № 635 (са зменамі ад 18 чэрвеня 2021 г.) зацверджаны пералік грамадзян, на якіх не распаўсюджваецца уведзеная з-за пандэміі забарона на ўезд у Расію.

Удакладнена, што яны могуць прылятаць у Расію не толькі з дзяржаў сваёй грамадзянскай прыналежнасці, але і з іншых краін, уключаных у пералік па дадатку № 1 без віду на жыхарства або дакументаў пра сваяцтва з грамадзянамі Расіі. Згодна з пастановай, грамадзяне Беларусі могуць уязджаць у Расію з любой іншай адкрытай краіны.

— У сувязі з дадзенымі зменамі на рэйсы авіякампаніі «Паўночны вецер» / «Пегас Флай» у Турцыю, Егіпет, Мексіку, Эміраты, Сербію, Грэцыю, Арменію, на Кубу і назад будуць дапушчаныя грамадзяне Беларусі без віду на жыхарства і дакументаў пра сваяцтва, — удакладнілі ў РСТА.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.