Вы тут

Маладзёжны парламентарызм: перспектыўныя прапановы для абодвух бакоў


У рамках VІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Мінску і Маскве ў фармаце відэаканферэнцыі прайшло сумеснае пасяджэнне кіруючых органаў Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь і Палаты маладых заканадаўцаў пры Савеце Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі. У ходзе яго ўдзельнікі вызначылі перспектыўныя кірункі для сумеснага развіцця, механізмы развіцця маладзёжнага прадпрымальніцтва, узаемадзеянне рэгіянальных органаў маладзёжнага парламентарызму, а таксама падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.


Фота: БелТА

Старшыня Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Ягор МАКАРЭВІЧ адзначыў, што сёння дадзены гэты дыялог шмат у чым можа быць карысны нашым рэгіёнам і тым, хто сёння з'яўляецца прадстаўнікамі органаў маладзёжнага парламентарызму, дзеючымі дэпутатамі розных узроўняў.

— Маладзёжнае парламецкае ўзаемадзеянне Беларусі і Расіі выбудоўваецца ўжо на працягу сямі гадоў, у тым ліку на ўзроўні рэгіёнаў. Вельмі важна, каб рэгіянальны дыялог заставаўся ключавым складальнікам нашай работы. Нядаўна, напрыклад, сустракаліся з калегамі з Тамбова, Калінінграда. Гэтую практыку будзем працягваць. Тым больш што ў нас агульныя каштоўнасці, на якіх трымаюцца беларускі і расійскі народы: патрыятызм, гераічнае мінулае. І, вядома, гэта будучыня, якая аб'ядноўвае нас. Мы выдатна разумеем, што ва ўмовах тых глабальных выклікаў і пагроз, якія існуюць сёння, толькі з'яднаўшыся і рухаючыся наперад, зможам захаваць нашы каштоўнасці.

Беларуска-расійскае ўзаемадзеянне маладых заканадаўцаў вядзецца не толькі па лініі маладзёжнага парламентарызму, але і выбудоўваецца паміж маладзёжнымі грамадскімі арганізацыямі дзвюх краін: «Не першы год функцыянуе Беларуска-Расійскі саюз моладзі, які нацэлены на інтэграцыйны рух. А таксама Маладзёжная палата, якая працуе пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі. Усё гэта добрыя каналы камунікацыі нашай моладзі. Упэўнены, што такіх мерапрыемстваў і кантактаў мала быць не можа», — нагадаў Ягор Макарэвіч

Падводзячы вынікі сумеснага пасяджэння, ён расказаў пра дасягненне пагаднення аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні паміж маладымі парламентарыямі дзвюх краін.

— Яно прадугледжвае супрацоўніцтва ў інфармацыйнай сферы, стварэнне агульнай інфармацыйнай прасторы. Вельмі добрая прапанова прагучала адносна работы ў блогасферы, з лідарамі меркаванняў. Важна, каб гэтая работа праводзілася ў Беларусі і Расіі вельмі эфектыўна, — яна прадугледжвае стварэнне экспертнага цэнтра. Калегі з Расійскай Федэрацыі падтрымалі нашу прапанову, каб у наступным годзе ў рамках Форуму рэгіёнаў мы правялі беларуска-расійскі маладзёжны эканамічны форум. У нас вялікая колькасць маладых прадпрымальнікаў, а таксама тых, хто з'яўляецца маладымі кіраўнікамі ў дзяржаўных і прыватных арганізацыях у Беларусі і Расіі. Важна, каб і на ўзроўні моладзі эканамічныя кааперацыйныя сувязі выстройваліся. Сёння голас моладзі павінен быць пачуты і ў міжнародных арганізацыях, у тым ліку па грамадска-палітычнай абстаноўцы. Таму плануем, што пагадненне будзе максімальна прадукцыйнае, мы з калегамі настроены на работу. Усё тое, што мы намецілі, максімальна арыентавана на кожнага маладога чалавека як у Беларусі, так і ў Расіі. Усе астатнія прапановы, якія прагучалі на пасяджэнні маладых парламентарыяў дзвюх краін, будуць дэталёва вывучаны і прааналізаваны. У далейшым мы прапрацуем па іх дарожную карту. Расія — стратэгічны партнёр, і нам вельмі важна, каб усе нашы сумесныя ініцыятывы атрымалі практычнае развіццё.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.