Вы тут

Ліпень пачынае нясмела


У трэцяй дэкадзе чэрвеня ў краіне назіраліся інтэнсіўныя дажджы. Гэта былі часам ліўні на мяжы фолу. Аднак у цэлым за месяц на большай частцы тэрыторыі краіны адзначаецца недабор вільгаці, толькі месцамі па Мінскай, Гродзенскай, Віцебскай і Брэсцкай абласцях сума ападкаў за месяц дасягнула і нават перавысіла чэрвеньскую норму.

У той жа час, па тэмпературным рэжыме чэрвень аказаўся цяплейшы за норму на 3-5 градусаў. А першы тыдзень ліпеня абяцае нам умерана цёплае надвор'е: гарачае сонца будзе «сябраваць» з дастатковай колькасцю дажджоў, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Дастаткова інтэнсіўныя дажджы чакаюцца на працягу наступных сутак. На гэтым фоне крыху пахаладае. У суботу на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі прагназуюцца моцныя дажджы, навальніцы. Вецер чакаецца паўночна-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 13—19 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да 20—26 градусаў вышэй за нуль.

У далейшым чакаецца «выспяванне» наступнай хвалі цёплага паветра.

У нядзелю ўначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы.

У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні, паўночны ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 12 да 19 градусаў цяпла. Удзень чакаецца 21—27 градусаў вышэй за нуль. Пры павышанай вільготнасці такое надвор'е лічыцца ідэальным для росту агуркоў і памідораў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у сярэднім тэмпература ў першай дэкадзе ліпеня ў нашай краіне чакаецца на 3-4 градусы вышэйшая за кліматычную норму. У сераду зноў пачнецца цяжкі час начной духаты, калі тэмпература паветра будзе толькі крыху ніжэйшая плюс 20 градусаў. Удзень — да 30 цяпла і вышэй... Ліпень.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Чэрвень стаў на 3-5 градусаў цяплейшы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.