Вы тут

На тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі да Дня Незалежнасці


Дзень Незалежнасці, 3 ліпеня, адзначаць на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі тэматычнымі эфірамі, спецвыпускамі праектаў і паказамі шматлікіх кінафільмаў беларускай вытворчасці, сярод якіх і прэм'еры.


У кампаніі аўтарытэтных гасцей і экспертаў у рамках маштабнага інфармацыйнага тэлеканала Агенцтва тэленавін будзе магчымасць пагаварыць пра самыя знакавыя дасягненні беларускага народа за гады свабоднага, суверэннага жыцця.

Гледачоў «Беларусь 2» чакае сюрпрыз ад тэлеканала, таму што тэматычны чатырохгадзінны выпуск любімага ранішняга шоу «Уключайся!» будзе выходзіць у гэты дзень у маляўнічых дэкарацыях вадасховішча Дразды: звыклы студыйны фон зменіцца панарамай сталіцы, святло пражэктараў — святлом сонца, а гатаваць будуць на беразе. Гасцямі спецыяльнага выпуску стануць прадстаўнікі беларускай ІТ-сферы і архітэктуры, культуры і прамысловасці, знакамітыя алімпійскія чэмпіёны, якія разам з вядучымі праграмы павіншуюць гледачоў з Днём Незалежнасці і раскажуць пра тое, чым кожны сапраўды можа ганарыцца.

Акрамя таго, сямейны тэлеканал пакажа шэраг дзіцячых казак вытворчасці «Беларусьфільма», «Прыгоды Бураціна», «Пра Чырвоны Каптурок», «Рыжы, шчыры, закаханы», а таксама кінааповесць Віктара Турава «Я родам з дзяцінства». Фінальнай нотай святочнага выпуску праграмы стане музычна-харэаграфічнае віншаванне ад каманды праекта з удзелам артыстаў Прэзідэнцкага аркестра і спецыяльнага госця — прадстаўніка Беларусі на ХХХ Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» Данііла Мышкаўца.

Ранішняе шоу «Уключайся!» выйдзе ў новых дэкарацыях.

Эфір тэлеканала «Беларусь 3» у святочныя дні таксама будзе напоўнены кантэнтам айчыннай вытворчасці. Спецыяльна да Дня Незалежнасці тут адбудзецца прэм'ерны паказ новых дакументальных работ студыі гістарычных фільмаў «Майстэрня Уладзіміра Бокуна» з цыкла «100 імёнаў для Беларусі». У суботу ў эфір выйдзе фільм «Генерал Корж», прысвечаны вядомаму Герою Савецкага Саюза, стваральніку і камандзіру аднаго з першых партызанскіх атрадаў на тэрыторыі нашай краіны Васілю Захаравічу Каржу. А ўжо ў нядзелю аўдыторыю чакае расповед пра знакамітага астрафізіка, які жыў у ХІХ—ХХ стагоддзі, нашага таленавітага земляка, выпускніка слуцкай гімназіі № 1 Вітольда Карлавіча Цэраскага ў кінастужцы «Вітольд Цэраскі. «De Rebus Omnіbus». А што датычыцца гульнявога кіно, то мы зможам паглядзець «Белыя росы», «Казку пра зорнага хлопчыка», «У жніўні 44-га...», «Дзяўчынка шукае тату», мультфільмы «Беларуская азбука» і «Чараўніцтва ў дзіцячым садку».

Таксама не абыдзецца і без музычных падарункаў. Акрамя ўжо анансаванага тэлеканцэрта ў дзвюх частках «Маладыя таленты Беларусі», прагучаць і іншыя праграмы. Канцэрт фестывалю армейскай песні «Звязда», музычная праграма закрыцця Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2021», а таксама «Песні ваенных часоў» у выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава і «Незабыўнае» са спадчыны ВІА «Песняры» ў канцэртнай праграме Пятра Ялфімава.

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: Спецвыпускі і прэм'еры да галоўнага свята

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.