Вы тут

Паўлінка і шлюбная ноч


Экранізацыі любімых твораў беларускіх класікаў зноў зможам убачыць у эфіры сацыякультурнага тэлеканала на наступным тыдні.


Народная камедыя «Паўлінка» ад рэжысёра Аляксандра Зархі будзе чакаць сустрэчы з гледачамі ў сераду, 7 ліпеня. Кінастужка стала экранізацыяй спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы па аднайменным творы беларускага пісьменніка Янкі Купалы (1912). Змест гэтага твора кожнаму з нас знаёмы са школьных гадоў, але ўсё ж нагадаем. Паўлінка, дачка заможнага селяніна Сцяпана Крыніцкага, і настаўнік Якім Сарока кахаюць адно аднаго.

Калі аднойчы пра гэта дазнаецца бацька дзяўчыны, то забараняе ёй бачыцца з маладым чалавекам. І каб разлучыць пару, ён ідзе з даносам у паліцыю: маўляў, у Якіма маецца забароненая літаратура. Паколькі Сцяпан Крыніцкі марыць парадніцца са шляхтай, то задумвае выдаць сваю дачку за знатнага жаніха — шляхціча Адольфа Быкоўскага. Але ж жаніх з «сюрпрызам», бо за кошт шлюбу жадае выправіць сваё незайздроснае матэрыяльнае становішча.
І ў выніку перад закаханымі паўстае пытанне: ці змірыцца, ці збегчы разам, як тое прапаноўвае Паўлінцы Якім? Выбар не з простых, але ж сэрца заўсёды ведае адказ.

У чацвер, 8 ліпеня, на экраны выйдзе псіхалагічная драма «Вясельная ноч». Фільм зняў на «Беларусьфільме» ў 1980 годзе рэжысёр Аляксандр Карпаў-старэйшы.

У аснову кінастужкі лягла аповесць Івана Шамякіна «Шлюбная ноч». ...Летам 1942 года, у першы раз ад пачатку вайны, Валя ўбачылася са Сцяпанам. Ён аказаўся тым самым чалавекам з гарадскога падполля, да якога яна прыйшла. Так аднавілася іх каханне. Каб трапіць у горад, гераіня нават спецыяльна выпрошвала для сябе небяспечныя заданні. Летам 1943 года партызаны і падпольшчыкі рыхтавалі сумесную аперацыю па бамбардзіроўцы чыгуначных шляхоў, каб не дазволіць немцам перагнаць пад Курск і Арол ваенныя эшалоны. Для каардынацыі дзеянняў з Вялікай зямлёй у атрад прылятае разведчыца Марыя. Але з моманту, калі Валя пазнаёміла Марыю са Сцяпанам, яна страціла спакой. А потым... трапіла на іх вяселле. Што кранае больш — драматычны фінал або ўменне герояў радавацца жыццю і каханню насуперак абставінам, кожны з нас няхай вырашыць для сябе сам.

Глядзіце і згадвайце любімыя творы, якія застаюцца заўсёды актуальнымі і не пакідаюць абыякавымі.

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.