Вы тут

«Родныя вобразы»: на мовах свету


Выдавецкі дом «Звязда» сумесна з Дзяржаўным літаратурным мемарыяльным музеем Якуба Коласа рыхтуе да выдання зборнік анталагічнага характару народнага Песняра Беларусі Якуба Коласа «Родныя вобразы» на мовах свету». Тым самым выдаўцы і музейшчыкі збіраюцца зрабіць падарунак чытачам розных краін да 140-годдзя класіка айчыннай літаратуры, якое Беларусь і, спадзяёмся, увесь свет будуць адзначаць у 2022 годзе.


Зазіраючы ў біябібліяграфічны слоўнік «Беларускія пісьменнікі» (трэці, «коласаўскі», том выйшаў амаль трыццаць гадоў таму), можна зрабіць выснову, што творы Песняра перакладзены амаль на 40 моў народаў свету. Відавочна, што бібліяграфія далёка не поўная. Дакладна вядома, што ў ёй не згаданы пераклады на балкарскую, чачэнскую (вядомыя на іх публікацыі пасля 2000-х гадоў), некаторыя іншыя мовы народаў Расіі, а магчыма, і свету.

«Родныя вобразы» — легендарны верш беларускага паэта. У ім — святло, цеплыня, дабрыня, якія ідуць ад сэрца маладога творцы, а яшчэ — любаванне, замілаванне роднай старонкай. Напісаны на пачатку XX стагоддзя, у пачатку творчай дарогі класіка, верш не можа не прыцягваць чытача, чуйнага да беларускасці і роднай мовы. Спадзяёмся, што твор прыцягне ўвагу чытачоў у свеце. Сёння ў выдавецкім партфелі «Звязды» знаходзяцца пераклады на рускую мову (пераўвасабленне зрабіў Юрый Шчарбакоў; ён і раней звяртаўся да паэзіі Коласа, друкаваў пераклады ў «Литературной газете»), чачэнскую (перакладчык — Адам Ахматукаеў), сербскую (Даяна Лазаравіч), калмыцкую (Рыма Ханінава), чувашскую (Валеры Тургай), польскую (Міра Лукша) і іншыя мовы.

Мікола СЭРВАЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.