Вы тут

У праваслаўных храмах моляцца аб міры на беларускай зямлі і адзінстве народа


У Свята-Духавым кафедральным саборы набажэнства ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, піша БелТА.


«Малітва за мір — вельмі частая малітва ў царкоўным богаслужэнні. Кожнае набажэнства пачынаецца з такога малітоўнага закліку — «аб міры ўсяго свету Госпаду памолімся». Царква са старажытных часоў усвядоміла важнасць міру паміж людзьмі, міру ў соцыуме і сем’ях. Проста гэта падзея — такая асабліва шчырая малітва, — распавёў святар Андрэй Ламакін, клірык Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора. — Каб чалавечае грамадства стваралася, каб людзі развіваліся, неабходна, каб быў мір паміж людзьмі, і пра гэта царква заўсёды моліцца».

У гэтыя хвіліны да агульнанароднай малітвы можа далучыцца кожны беларус, наведаўшы любы праваслаўны храм. «Вядома ж, малітва ў храме — вельмі важны момант у жыцці любога праваслаўнага хрысціяніна. Я думаю, што многія вернікі паспрабуюць у гэты час трапіць у храм, — адзначыў святар. — Сумесная малітва хрысціянаў — гэта таксама вельмі старажытная царкоўная практыка. Любое богаслужэнне ў прынцыпе з’яўляецца супольнай малітвай хрысціянаў».

Завершыцца агульнанародная малітва аб міры на беларускай зямлі і адзінстве народа апоўдні святочным звонавым звонам.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».