Вы тут

Галоўчанка: ва ўрада Беларусі ёсць дакладны план работы ва ўмовах санкцый ЕС


Ва ўрада Беларусі ёсць дакладны план работы ва ўмовах санкцый ЕС. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў інтэрв’ю праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1», паведамляе БелТА.


БелТА

«Мы цяпер стараемся больш дакладна ацаніць уплыў сектаральных санкцый на эканоміку. У нас ёсць дакладны план работы ў гэтых умовах. Магчыма, мы станем яшчэ больш матываванымі. Больш строгія ўмовы работы прымусяць нас рухацца яшчэ хутчэй, больш актыўна выходзіць на новыя рынкі. Я сказаў бы, што для нас гэта пэўны матывуючы і стымулюючы фактар», — адзначыў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, плануецца актыўна развіваць і супрацоўніцтва з традыцыйнымі партнёрамі. Так, нядаўна прэм’ер-міністр Беларусі зрабіў рабочую паездку ў Казахстан. «У час візіту мы знайшлі канкрэтныя праекты, за кошт якіх будзем прырастаць у наступныя некалькі гадоў», — падкрэсліў ён.

Раман Галоўчанка таксама адказаў на пытанне, як увядзенне санкцый паўплывае на супрацоўніцтва з еўрапейскімі фінансавымі структурамі. «У нас быў і застаецца сур’ёзны пакет праектаў, якія ўжо адобраны еўрапейскімі фінансавымі інстытутамі, па якіх прыняты ўсе неабходныя рашэнні. Магчыма, будуць прымацца нейкія растлумачальныя акты ў Еўрасаюзе, але, наколькі я інфармаваны, дзеянне гэтых санкцый не распаўсюджваецца на раней заключаныя пагадненні. Нават калі яны па нейкіх прычынах паставяць на паўзу альбо адмовяцца ад рэалізацыі гэтых праектаў, мы ведаем, як замясціць гэтыя рэсурсы, — недзе сваімі ўласнымі, недзе пазыковымі сродкамі. Працуем з азіяцкімі інвестарамі, фондамі шэрага іншых дзяржаў», — сказаў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?