Вы тут

Новы Палац культуры ў Добрушы — эпіцэнтр культурнага жыцця раёна


Адным з пунктаў комплекснага добраўпарадкавання Добруша, якое сёлета распачата ў рэгіёне, стаў менавіта капітальны рамонт раённага Палаца культуры. Цяпер ён стане цэнтрам прыцягнення, драйверам культурным жыцці раёна, месцам, дзе будуць адкрываць новыя таленты, сапраўдным палацам стварэння, — на гэта падчас адкрыцця аб’екта звярнуў увагу старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь САЛАВЕЙ. Ён адзначыў, што гэта месца, дзе беражліва захоўваюць спадчыну продкаў. 


Фота: БелТА

Палац культуры мае багатую гісторыю. Яго будынак быў узведзены ў канцы 20-х гадоў мінулага стагоддзя. У гады вайны ў будынку клуба знаходзіўся мабільны савецкі шпіталь. З часам будынку спатрэбіўся капітальны рамонт. Да аднаўленчых работ прыступілі спецыялісты ААТ «Будаўнічы трэст № 14». Падчас капрамонту на аб’екце былі заменены паддахавыя і міжпавярховыя перакрыцці з драўняных на жалезабетонныя, канструктыў падлог у памяшканнях, сістэмы электразабеспячэння, водаправода і каналізацыі. Таксама адрамантаваны дах, уваходная група, адноўлены фасад будынка, усталяваны новы пандус для маламабільных людзей.

Дарэчы, усе складнікі безбар’ернага асяроддзя ў памяшканні Палаца культуры забяспечаны ў поўным аб’ёме. У тым ліку прадугледжаны адмысловы санвузел для інвалідаў-калясачнікаў, у глядзельнай зале — месцы з палегчаным пад’ездам на інвалідных крэслах, таксама прадугледжаныя маўленчыя інфарматары, абазначэнні на кабінетах і крэслах у зале выкладзены шрыфтам Брайля. 

Фота: БелТА

На фасадзе, ўнутры памяшкання — сучаснае аздабленне па індывідуальным праекце. Нестандартныя рашэнні прымаліся пры рабоце з параднай лесвіцай, імкнуліся захаваць пры капрамонце яе аўтэнтычнасць і адначасова ўпісаць ў новыя інтэр’еры. Між тым новая глядзельная зала з балконам змяшчае амаль 400 гледачоў, сцэна разлічаная на выступленне 59 чалавек. Для правядзення масавых мерапрыемстваў будзе таксама выкарыстоўвацца вялікае ўтульнае фае, побач прадугледжаныя памяшканні для творчых калектываў. Акрамя гэтага, у Палацы культуры размяшчаецца Добрушская цэнтральная раённая бібліятэка, харэаграфічнае аддзяленне дзіцячай школы мастацтваў. 

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».