Вы тут

Як дызайн тары ўплывае на стварэнне трэндаў і продаж


Цюбік — ідэальны варыянт упакоўкі для шматлікай прадукцыі: харчовай, бытавой «хіміі», лекаў, касметыкі, антысептычных сродкаў. Такая тара зручная ў выкарыстанні дома, на рабоце і ў дарозе, рэчыва з яго можна ўжыць да апошняй кроплі, а прадукт — доўга захоўваецца. Апошнім часам да цюбікаў стала яшчэ больш патрабаванняў — яны павінны быць не толькі зручныя, але і экалагічныя, а таксама прыдатныя для перапрацоўкі. Пра эвалюцыю тубнай упакоўкі расказала спецыяліст.


Тара — адна, спосабаў выкарыстання — шмат

Эксперты лічаць, што першыя цюбікі з'явіліся яшчэ ў 1892 годзе. З тых часоў іх канструкцыя амаль не мянялася, аднак мадыфікаваліся матэрыялы, тэхналогіі і дызайнерскі выгляд гэтай упакоўкі.

— У Беларусі цюбікі распаўсюдзіліся толькі ў 90-я гады мінулага стагоддзя. Перш за ўсё іх ў краіне рабілі для касметыкі, бо тут было шмат прадпрыемстваў, якія яе выпускалі, і на падобную тару быў попыт, — згадала Алена ІВАШЧУК, намеснік дырэктара па маркетынгу і развіцці кампаніі «ЛеанГруп». — З развіццём тэхналогій цюбікі сталі выкарыстоўваць не толькі для касметыкі і зубной пасты, але і для прадуктаў харчавання. А таксама лекаў і бытавой хіміі.

Спосабаў выкарыстання цюбікаў з часам становіцца ўсё больш. Разнастайныя крэмы, вадкае мыла, сродкі па доглядзе скуры, зубная паста, шампунь... Пералічваць прадукцыю ў тубнай упакоўцы можна бясконца. Год таму праз пандэмію рынак напоўніўся антысептычнымі сродкамі ў цюбіках. Запатрабаваны пакупнікамі прадукт, па жаданні чалавека, таксама можа быць расфасаваны ў тубную тару.

Мінімалістычны дызайн і някідкія колеры

Сучасны цюбік — самадастатковая і шматфункцыянальная ўпакоўка, якая засцерагае прадукт, аблягчае яго выкарыстанне і нават «прадае». Таму дызайн тары пакрысе выходзіць на лідзіруючае месца пры вырабе ўпакоўкі, заўважыла спецыяліст:

— Першае ўражанне ад прадукцыі на паліцах крамаў пакупнік атрымлівае ад упакоўкі, бо ў першую чаргу чалавек арыентуецца на зрокавае ўспрыманне рэчаў. Вытворцы стараюцца прыцягнуць увагу да свайго тавару эфектнымі стылістычнымі рашэннямі «вокладкі» прадукцыі. Раней на цюбіках было больш графічных элементаў — нейкіх карцінак, твараў людзей. Цяпер дызайн тубнай упакоўкі становіцца больш спакойны, лаканічны і эфектны. Як ні дзіўна, але тое, што выглядае проста, часцей за ўсё ўскладняе працэс вырабу ўпакоўкі, таму запамінальныя цюбікі з мінімалістычным дызайнам могуць дазволіць сабе толькі кампаніі з самым сучасным абсталяваннем.

Разам з развіццём рынку ўпакоўкі эвалюцыянуе і пакупнік, які становіцца больш пераборлівы і патрабавальны. Людзі навучыліся разбірацца ў прадуктах, параўноўваць іх паміж сабой не толькі знешне, але і па складзе і характарыстыках таго, што ўнутры. Як вынік, павялічваюцца патрабаванні да ўпакоўкі, адзначаюць эксперты.

Цяпер нельга абмежавацца ў тары толькі ўтрымліваннем прадукту, зручнасцю яго транспарціроўкі і выкарыстання. Усё больш важкім становіцца патрабаванне да экалагічнасці цюбікаў і магчымасці далейшай перапрацоўкі выкарыстанай тары.

— Пры гэтым экатрэнд распаўсюджваецца не толькі на матэрыялы, але і на колеравую гаму ўпакоўкі. Пакупнікі аддаюць перавагу натуральным колерам і адценням цюбікаў, якія не кідаюцца ў вочы, — адзначыла Алена Івашчук.

Як паказвае практыка, цяпер у цюбік можна ўпакаваць практычна любы прадукт, таму наступны крок для гэтай тары на шляху заваявання даверу пакупніка — экалагічнасць.

Ірына СІДАРОК

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Цюбікі для прадуктаў, лекаў, касметыкі

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Хто выбраў год таму айчынную валюту, аказаўся ў выйгрышы. Куды ўкласці грошы зараз, каб атрымаць выгаду

Хто выбраў год таму айчынную валюту, аказаўся ў выйгрышы. Куды ўкласці грошы зараз, каб атрымаць выгаду

Знаёмства маладых людзей з першымі грашыма адбываецца дзіўным чынам.

Грамадства

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Часта незразумелы «шарык» можа быць, напрыклад, фібрадэномай.

Грамадства

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Гучны гул сірэны знянацку застаў пенсіянерку Веру Васільеўну дома.