Вы тут

Гараскоп стрыжак на ліпень


Каб заўсёды быць прыгожай.


Фота: pixabay.com

6 ліпеня, аўторак. Можна рабіць стрыжку сёння, калі вы жывяце ў гармоніі са светам, атрымліваючы асалоду ад пастаянства. Хочаце новенькага — сёння нічога не выйдзе.

7 ліпеня, серада. Добры дзень для моднай прычоскі і новых цікавых знаёмстваў. Прыгожая стрыжка захаваецца надоўга.

8 ліпеня, чацвер. Сёння лепш не хадзіць у цырульню, паколькі любыя маніпуляцыі з валасамі пацягнуць за сабой дэпрэсіўны стан.

9 ліпеня, пятніца. Лепш адкласці візіт да цырульніка, пасля стрыжкі валасы могуць стаць непаслухмянымі, дрэнна ўкладвацца і доўга адрастаць.

10 ліпеня, субота. Час адпачынку для валасоў, дайце ім пабыць натуральнымі, пры ломкасці зрабіце ўмацавальную
маску.

11 ліпеня, нядзеля. Выдатны дзень для стрыжкі, афарбоўкі валасоў, можна смела адпраўляцца ў цырульню.

12 ліпеня, панядзелак. Тым, у каго рэдкія валасы, проста неабходна падстрыгчыся — высокая верагоднасць зрабіць шавялюру гусцейшай.

13 ліпеня, аўторак. Выдатны дзень для наведвання салона прыгажосці. Стан валасоў пасля стрыжкі палепшыцца, яны стануць здаровымі, моцнымі і неверагодна прывабнымі.

14 ліпеня, серада. Наведванне цырульні палепшыць знешні выгляд. Калі вы зробіце стрыжку, то валасы будуць расці хутка.

15 ліпеня, чацвер. Стрыжка можа змяніць ваша асабістае жыццё ў лепшы бок, але варта ўдумліва падысці да выбару новай прычоскі.

16 ліпеня, пятніца. Добры дзень для новай прычоскі. Спрыяльны дзень для аздараўленчых і агульнаўмацавальных працэдур — яны максімальна эфектыўна паўплываюць на вашы валасы.

17 ліпеня, субота. Добры перыяд для стрыжкі, якая надасць упэўненасці ва ўласных сілах. Таксама можна афарбоўваць валасы: фарба доўга будзе захоўваць насычанасць.

18 ліпеня, нядзеля. Неспрыяльны дзень, нядзельная стрыжка «адразае» поспех.

19 ліпеня, панядзелак. Стрыжка, зробленая сёння, дапаможа даўжэй пазбягаць пасечаных кончыкаў. Рэкамендуецца таксама афарбоўванне, таніраванне або ламініраванне.

20 ліпеня, аўторак. Калі вы цалкам не задаволены сабой, дапаможа толькі добры майстар. На календары час стрыжак, якія дапамогуць адчуць сябе на хвалі цяпла і паразумення з блізкімі.

21 ліпеня, серада. Стрыжка валасоў у гэты дзень прыцягне любоў і дабрабыт.

22 ліпеня, чацвер. Стрыжка стане ўдалай, валасы стануць больш жывымі, густымі. Іх лепш афарбоўваць у найбольш звыклыя адценні: сёння не лепшы дзень для эксперыментаў.

23 ліпеня, пятніца. Калі ў гэты дзень састрыгчы канцы валасоў, то можна зняць лішні груз, непатрэбную інфармацыю. Валасы ажывуць, амалодзяцца, стануць гусцейшымі, будуць менш выпадаць.

24 ліпеня, субота. Нейтральны час для стрыжкі. Час адпачынку і ўмацавальных працэдур для шавялюры.

25 ліпеня, нядзеля. Падстрыгшыся сёння, вы адчуеце лёгкасць дыхання, свабоду думак і незвычайны палёт фантазіі.

26 ліпеня, панядзелак. Гэты дзень — не лепшы час для любых маніпуляцый з валасамі. Устрымайцеся нават ад мыцця валасоў — скура галавы становіцца вельмі адчувальнай, можа з'явіцца перхаць.

27 ліпеня, аўторак. Паход да цырульніка варта адкласці.

28 ліпеня, серада. Стрыжка можа мець непрадказальныя негатыўныя наступствы, таксама Месяц, які змяншаецца, запавольвае рост валасоў.

29 ліпеня, чацвер. Любыя маніпуляцыі з даўжынёй і колерам валасоў рэкамендуецца перанесці на больш удалы дзень. Інакш валасы могуць стаць непаслухмянымі, пачаць выпадаць больш за норму.

30 ліпеня, пятніца. Спрыяльны перыяд для афарбоўкі і састрыгання лішняй даўжыні валасоў. У цэлым любыя працэдуры з валасамі не расчаруюць, больш за тое — дададуць упэўненасці ва ўласных сілах.

31 ліпеня, субота. Модная стрыжка сёння абяцае цікавае знаёмства. Для афарбоўкі таксама вельмі добры дзень, вы атрымаеце менавіта тое адценне, якое хацелі.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.