Вы тут

Пярцоў: Інфармацыйная вайна ўжо ідзе


Аб гэтым на ўрачыстым сходзе з нагоды 100-годдзя «Белорусской военной газеты. Во славу Родины» заявіў міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў.


— Супраць нас разгорнуты «гарматы», а таксама іншыя прылады, больш каварныя і сучасныя, скіраваныя не на нашы целы, а на наш розум і, самае галоўнае, на сэрцы маладога пакалення, — адзначыў міністр інфармацыі. — У гэты перыяд на нас з вамі ўскладаецца вельмі адказная задача па выхаванні і перавыхаванні моладзі, якая прыходзіць у шэрагі Узброеных Сіл. Прыходзіць ужо са сваім сфарміраваным пад уплывам сацыяльных сетак светапоглядам, мае сваё дастаткова перакручанае разуменне любові да Радзімы і дастаткова невыразнае ўяўленне аб гісторыі нашых перамог і таго, што мы — нашчадкі народа-пераможцы.

Нагадаем, цэнтральны друкаваны орган Міністэрства абароны днямі адзначыў стагадовы юбілей. Першы нумар «Красноармейской правды» (першапачаткова газета называлася менавіта так) быў надрукаваны 22 чэрвеня 1921 года ў Смаленску. Як і «Звязда», у гады Вялікай Айчыннай вайны «Белорусская военная газета. Во славу Родины» не спыняла свайго выхаду. Сёння гэта сучаснае выданне аб беларускай арміі.

— Газета з'яўляецца канкурэнтаздольнай, мультымедыйнай, яе матэрыялы нязменна выклікаюць шчырую цікавасць і жывы водгук не толькі ў ваенных спецыялістаў, а і ў шырокай грамадскасці як у нашай краіне, так і за мяжой, — адзначыў, віншуючы супрацоўнікаў выдання, міністр абароны генерал-лейтэнант Віктар ХРЭНІН. — «Белорусская военная газета. Во славу Родины» па-ранейшаму верная свайму галоўнаму прызначэнню — даваць вычарпальную і дакладную інфармацыю па пытаннях ваеннай бяспекі дзяржавы, а таксама дастойна паказваць вобраз сучаснай беларускай арміі шырокаму чытачу.

Вераніка КАНЮТА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».