Вы тут

Цяпер ужо ліпень прыпякае нас — на праве гарачага месяца


Амаль увесь тыдзень нас чакае пераменная воблачнасць, будзе без істотных ападкаў: у гэты час мы будзем пад уздзеяннем антыцыклону, цэнтр якога будзе размяшчацца над цэнтральнымі раёнамі Еўрапейскай Расіі. А гэта значыць, што да нас вяртаецца трапічная спякота, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У такіх умовах слупкі тэрмометраў з кожным днём будуць падымацца ўсё вышэй, забяспечваючы павышэнне тэмпературы з плюс 24—29 градусаў у пачатку тыдня да 28—33 цяпла — ужо ў нядзелю.

Калі сёння ў другой палове дня чакаюцца яшчэ дажджы і навальніцы, то ў сераду будзе без ападкаў, пераменная воблачнасць. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе 13—19 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе ад плюс 26 градусаў да 32 цяпла.

Пераменная воблачнасць чакае нас і ў чацвер. Будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе 12—19 цяпла, удзень — ад плюс 27 градусаў да 33 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, потым, на працягу трох дзён (пятніца — нядзеля), нас чакае неймаверная спякота. Уначы будзе душна, калі бетонныя каробкі будуць не паспяваць астываць — на адкрытым паветры плюс 14—20 цяпла, аднак у кватэрах, якія без кандыцыянераў, значна больш.

А ўдзень сонца будзе старацца нас расплавіць, калі, пачынаючы з 10—11 раніцы і аж да вечара, будзе трымацца максімальная тэмпература 28—33 градусаў спякоты. Што будзе ў наступны панядзелак, пакуль не паведамляюць. Спадзяёмся, што менш...

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Сонечна і без дажджоў

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.