Вы тут

У выніку экспертызы адноўлены запіс у працоўнай кніжцы


Жыхарка Гродна сутыкнулася са складанай праблемай. Ёй не змаглі налічыць пенсію з-за недахопу працоўнага стажу. Аказалася, што частка запісу ў працоўнай кніжцы была некалі заліта вадкасцю і з цягам часу амаль што знікла. Ва ўсялякім выпадку, разабраць, што там напісана, спецыялісты сацыяльнага ведамства так і не змаглі. Тады жанчына вырашыла звярнуцца за экспертызай.


Складанасць становішча гродзенкі была яшчэ і ў тым, што ў яе не было ніякіх іншых юрыдычных дакументаў, якія пацвердзілі б стаж работы. Таму ўся надзея ўскладалася менавіта на запіс у працоўнай кніжцы. Жанчына заключыла дагавор на правядзенне судовай тэхнічнай экспертызы дакументаў, каб устанавіць першапачатковы запіс.

— Гродзенка перадала нам свой дакумент — працоўную кніжку, дзе зусім не чыталіся запісы, якія былі зроблены з 1988 да 1997 года. Нам удалося з дапамогай сучаснага высокатэхналагічнага абсталявання цалкам узнавіць змест гэтых запісаў, — паведаміў старшы эксперт Гродзенскага міжраённага аддзела Дзяржкамітэта судовых экспертыз Антон Ганенка. — Бывае, што запісы могуць выгараць на сонцы, іх таксама можна прачытаць, калі правесці адпаведную экспертызу.

На падставе вынікаў судовай экспертызы суд прыняў рашэнне аб прызначэнні жанчыне заслужанай пенсіі.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Прэв’ю: pixabay.com 

Загаловак у газеце: Пенсія была пад пагрозай

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.