Вы тут

Віктар Бабарыка асуджаны да 14 гадоў пазбаўлення волі


Былы старшыня праўлення Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка асуджаны да 14 гадоў пазбаўлення волі. Вярхоўны суд абвясціў прыгавор сёння, перадае БелТА.


«Па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова Бабарыка прызначыць 14 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 5 тыс. базавых велічынь, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў на тэрмін пяць гадоў», — сказаў суддзя Ігар Любавіцкі.

Як паведамлялася, суд над топ-мэнэджарамі Белгазпрамбанка пачаўся 17 лютага. Справа разглядалася Вярхоўным судом. Судовае разбіральніцтва было адкрытым.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».