Вы тут

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец правяла прыём грамадзян


— Калі ацэньваць увесь тэматычны спектр праблем грамадзян, з якімі звяртаюцца ў Савет Рэспублікі, ён разнастайны, — акцэнтавала ў размове з журналістамі сенатар і дадала, што людзі сталі больш актыўнымі, іх цікавяць не толькі ўласныя бытавыя праблемы, але і змены ў заканадаўстве, эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь.


Што датычыцца тэматыкі зваротаў у Пастаянную камісію Савета Рэспублікі, то прэвалюе эканамічны блок пытанняў. Па ацэнках спецыялістаў, якія там працуюць, эканамічную сферу ахопліваюць больш як 50 % усіх праблем, з якімі людзі сюды звяртаюцца. Гаворка і аб умовах атрымання банкаўскіх крэдытаў, выканання дамоў з лізінгавымі арганізацыямі, аказання страхавых паслуг.

— Часта грамадзяне звяртаюцца ў мікрафінансавыя арганізацыі, бяруць крэдыты і не чытаюць дамову, і потым звяртаюцца з просьбай аб дапамозе ў вырашэнні праблемы, — патлумачыла сенатар. — Канешне, фінансавую адукаванасць грамадзян неабходна павышаць.

Акрамя таго, па дапамогу ў Пастаянную камісію звяртаюцца тыя, хто не знайшоў паразумення ў сферы гандлю: большай часткай іх звароты датычацца абароны правоў спажыўцоў.

— Напрыклад, набываючы тавар у краме, калі ён аказваецца няякасным, пакупнік не можа яго замяніць. Такія праблемы таксама існуюць, — расказала Таццяна Рунец.

Безумоўна, ёсць і традыцыйныя звароты без прывязкі да спецыфікі камісіі і датычацца яны праблем ЖКГ. Так, напрыклад, сёння на прыём да сенатара звярнулася мінчанка, якая незадаволена правядзеннем капітальнага рамонту жылога дома па вуліцы Варанянскага. Яна звярнула ўвагу на шматлікія хібы будаўнікоў падчас правядзення рамонту. Трэба дадаць, што яна вырашыла выказаць не толькі сваю асабістую пазіцыю, але і іншых суседзяў, якія пакутуюць ад пастаянных праблем, якія з’явіліся ў выніку гэтага рамонту. Жанчына ж, каб адстаяць сваю пазіцыю, гатова ісці нават у суд.

— Мы выедзем на наступным тыдні па вашым адрасе разам з прадстаўнікамі адміністрацыі раёна і камунальнікамі, каб дакладна высветліць усе абставіны і разабрацца на месцы, — паабяцала заяўніцы Таццяна Рунец. — І на кантролі яго вырашэнне мы будзем трымаць, можаце не сумнявацца. 

У гутарцы з журналістамі сенатар адзначыла, што кожны зварот Пастаяннай камісіяй разглядаецца вельмі ўважліва:

— Мы імкнёмся дапамагчы кожнаму, ці хоць бы разабрацца ў тым, наколькі існуе праблема ці не, — падкрэсліла яна.

Таксама яна звярнула ўвагу на актыўнасць грамадзян у рабоце над законапраектамі. Сёння, напрыклад, на прыём да сенатара прыйшоў грамадзянін, які пажадаў выказаць свае заўвагі і прапановы па законапраекце «Аб самарэгуляваных арганізацыях».

Нагадаем, што гэта новы законапраект для нашай краіны, вопыт існуе толькі ў Расіі і Казахстане. У першым чытанні ён прыняты Палатай прадстаўнікоў, але тым не менш парламентарыямі выказваліся заўвагі аб дапрацоўцы гэтага законапраекта.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.