Вы тут

Рэгістрацыя абітурыентаў для здачы ЦТ у рэзервовыя дні завяршаецца 9 ліпеня


Напрыклад, калі абітурыенты ўдзельнічалі ў ЦТ у асноўны дзень, але не змаглі дапісаць сваю работу з-за пагаршэння стану здароўя, яны змогуць скарыстацца рэзервовым днём. Для аказання абітурыентам медыцынскай дапамогі ва ўсіх пунктах правядзення тэсціравання былі арганізаваныя дзяжурствы медыцынскіх работнікаў, таму такія выпадкі фіксаваліся непасрэдна на месцы. 


Уважлівымі прычынамі могуць быць службовая камандзіроўка, міжнародныя спаборніцтвы і конкурсы, няшчасныя выпадкі, нейкія непрадбачныя абставіны. 
Таксама тры рэзервовыя дні даюць шанц паўдзельнічаць у конкурсе на бюджэтныя месцы абітурыентам з Расіі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана, якія не паспявалі прыехаць у

Беларусь у чэрвені, каб здаць ЦТ разам з беларусамі, паколькі ў гэты ж час здавалі свае нацыянальныя экзамены. А вось тыя, хто парушыў правілы ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні, здаць прапушчаны экзамен у рэзервовы дзень не змогуць.

Звяртацца з дакументамі, якія пацвярджаюць прычыну няяўкі на ЦТ, трэба ў Белдзяржуніверсітэт, Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Беларуска-Расійскі ўніверсітэт, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт і Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт. З сабой трэба мець пропуск на тэсціраванне, якое было прапушчана, і дакумент, які сведчыць асобу абітурыента.

ЦТ у рэзервовыя дні пройдзе 14, 16 і 18 ліпеня. 

Сертыфікаты абітурыентам пачнуць выдаваць 16 ліпеня, а тым, хто сдаваў яго ў рэзервовыя дні, — з 23 ліпеня. 

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?