Вы тут

У МЗС заявілі пра рашэнне скараціць дыпламатычнае прадстаўніцтва Літвы ў Беларусі


Пра гэта гаворыцца ў заяве беларускага знешнепалітычнага ведамства. У сувязі з сістэматычнымі недружалюбнымі дзеяннямі Літвы, якія груба парушаюць дагавор аб добрасуседстве і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай, у Міністэрства замежных спраў была выклікана часовы павераны ў справах Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Аста Андрыяўскенэ.


Фота: БелТА

«Літоўскаму дыпламату паказана, у прыватнасці, на катэгарычную непрымальнасць заяў кіраўніцтва МЗС Літвы аб надзяленні нейкіх эфемерных структур у выглядзе офіса так званага беларускага дэмакратычнага прадстаўніцтва ў Вільнюсе афіцыйным дыпламатычным статусам. Вышэйзгаданае рашэнне Літвы працягвае серыю зробленых у апошні час афіцыйным Вільнюсам недарэчных і адкрыта варожых крокаў, якія прама супярэчаць духу і ўзроўню добрасуседскіх адносін і падрываюць двухбаковае супра-
цоўніцтва», — адзначаецца ў заяве МЗС.

«Відавочна, што з міжнародна-прававога пункту гледжання ўрад Літвы ператварыў свае суверэнныя паўнамоцтвы ў выбудоўванні міждзяржаўных адносін у фарс, у якім беларускі бок не мае намеру браць удзел. У гэтай сувязі да часовага паверанага ў справах даведзена інфармацыя аб рашэнні Беларусі скараціць да мінімуму дыпламатычнае прадстаўніцтва Літвы ў нашай краіне на перыяд да адмены ёю ўчарашняй і іншых недружалюбных ініцыятыў, што распальваюць канфрантацыю ў адносінах з Беларуссю», — заявілі ў ведамстве.

Падкрэслена, што публічныя развагі афіцыйных асоб Літвы аб так званым прадстаўніцтве беларускай дэмакратыі не маюць нічога агульнага з палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах 1961 года. «Па сутнасці гэта толькі чарговае дзіўнае рашэнне МЗС Літвы, якое, кажучы сухой, але дакладнай юрыдычнай мовай, з'яўляецца нікчэмным па сваіх міжнародна-прававых падставах і наступствах, — адзначаюць у МЗС. — Разам з тым рашэнне заклікана, відавочна, дапамагчы літоўскім уладам абгрунтаваць сваім падаткаплацельшчыкам немалыя фінансавыя выдаткі на ўтрыманне асоб, якія пакінулі Беларусь і якія называюць сябе яе прадстаўнікамі. Гэта, бадай, адзіная лагічная трактоўка ўчарашніх вербальных эскапад кіраўніка МЗС Літвы».

У той жа час, звяртаюць увагу ў МЗС, характэрна, што згаданы крок фармальна тлумачыцца ў Літве тым, што супрацоўніцтва з так званым афіцыйным прадстаўніцтвам адпавядае мэтам літоўскай знешняй палітыкі і нацыянальнай бяспекі. «Гэта значыць, літоўскі бок сам пацвердзіў аўтарства і «прыналежнасць» ініцыятывы па стварэнні, прасоўванні і фінансаванні дадзенага праекта. Вольная і вельмі своеасаблівая інтэрпрэтацыя літоўскімі ўладамі палажэнняў дыпламатычнага і міжнароднага права не падменіць сапраўднага стану рэчаў», — падкрэслілі ў ведамстве.

«Наданне заведама нелегітымным структурам уяўнага афіцыйнага статусу так і застанецца ілюзорнай спробай сфарміраваць паралельную рэальнасць», — дадалі ў МЗС.

Як удакладнілі БелТА ў прэс-службе МЗС Беларусі, прынята рашэнне пакінуць у пасольстве Літвы аднаго супрацоўніка консульскай службы для вырашэння консульскіх пытанняў у інтарэсах грамадзян, а таксама трох супрацоўнікаў адміністрацыйна-тэхнічнага персаналу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пакаленне Z рэальнага лесу баіцца?

Пакаленне Z рэальнага лесу баіцца?

Кожны грыб у рукі бяруць, ды не ўсякі ў кузаў кладуць.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

ЦЯЛЕЦ. Усё ідзе паспяхова, калі не лічыць адной зусім нязначнай, але вельмі непрыемнай штукі, і імя ёй — лянота. Калі пераадолееце яе, то ўсё ў вашым прафесійным жыцці будзе выдатна.

Культура

Музейшчыкі паказалі, як на галоўную вежу Старога замка ў Гродне нанеслі зграфіта

Музейшчыкі паказалі, як на галоўную вежу Старога замка ў Гродне нанеслі зграфіта

Гісторыка-археалагічны музей у Гродне апублікаваў на сваім YouTube-канале відэа, як стваралі зграфіт