Вы тут

Славянскі базар у Віцебску: Усе заяўленыя ў праграме артысты пацвердзілі ўдзел


Пра апошнія штрыхі ў арганізацыі міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ішла размова на нарадзе з удзелам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігара Сергеенкі ў Віцебску.


Падрыхтоўка да фестывалю выходзіць на фінішную прамую. Ужо 14 ліпеня ў Летнім амфітэатры адбудзецца першае шоу, цырымонія адкрыцця — 15 ліпеня. Афіцыйная праграма «базару» сёлета ўключае чатыры дні. Па традыцыі пасля яго завяршэння — 19 ліпеня — будзе яшчэ адзін так званы дадатковы дзень.

Як падкрэсліў у сваёй справаздачы старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў, усе арганізацыйныя пытанні вырашаныя. Засталося зрабіць невялікія дапрацоўкі. Прадумана, дзе пасяліць зорак, іншых прыезджых удзельнікаў, дзе іх накарміць, вырашаны ўсе нюансы транспартнай лагістыкі.

Сёлета ў маштабным культурным праекце бяруць удзел прадстаўнікі 33 краін, агульная колькасць тых, хто атрымае акрэдытацыю, перавышае пяць тысяч. Сярод іх каля 1,1 тысячы расіян: артыстаў, членаў рэжысёрска-пастановачных і тэлевізійных груп.

Усё робіцца дзеля таго, каб жыхары Беларусі і ўсе, каго цікавіць «базар», атрымалі найлепшыя і незабыўныя ўражанні ад фестывалю. Будуць працаваць каля ста вулічных і тры дзясяткі стацыянарных кавярняў.

Кіраўнік дырэкцыі фестывалю Глеб Лапіцкі паведаміў, што ўсе артысты, якія заяўлены ў праграме, на сёння пацвердзілі свой удзел. Падпісаны дагаворы. Улічваючы, што пры наяўнасці білета на прадстаўленні ў амфітэатры і канцэртнай зале «Віцебск» грамадзянам больш чым сямідзесяці краін гарантаваны бязвізавы ўезд у Беларусь, актывізуюцца продажы. Ужо парадку ста білетаў купілі жыхары Германіі і краін Балтыі. Дарэчы, з Латвіі 5 ліпеня такім чынам прыехаў у нашу краіну латвіец: пагранічнікам растлумачыў, што спачатку правядзе час у сваякоў у Верхнядзвінскім раёне, потым — на «базар». Ніякіх праблем!

Сярод навінак на «базары»: пад'ём сцяга фэсту падчас шыкоўнай светлавой ілюмінацыі, музычны цеплаход, штучны дождж на Пушкінскім мосце. Апошні арганізуюць у спякоту прадстаўнікі МНС. Падчас воднага атракцыёну хутчэй за ўсё будзе магчымасць убачыць вясёлку. Гэтая «фішка» падорыць новыя незвычайныя ўражанні. Усяго каля 160 канцэртаў, спектакляў, выстаў, вулічных прадстаўленняў можна будзе наведаць падчас «базару».

Пасля нарады ў аблвыканкаме яе ўдзельнікі агледзелі галоўную сцэнічную пляцоўку фестывалю — Летні амфітэатр. Там ужо займаюцца манціраваннем абсталявання. Сёлета абяцаюць суперафармленне сцэны, якая зайграе тысячамі фарбаў.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыў журналістам, што адчуваецца сур'ёзнасць падрыхтоўкі з боку мясцовай улады да юбілейнага фестывалю. Па словах Ігара Сергеенкі, пытанняў, якія патрабуюць рашэння на рэспубліканскім узроўні, няма.

Напярэдадні «базару» ў Віцебску традыцыйна здаецца пад ключ аб'ект сацыяльна-грамадскага прызначэння. Сёлета ім стане пашыраная ў два разы вуліца Гагарына — адны з «варотаў» горада. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта высока ацаніў праведзеную ў скарочаны час маштабную рэканструкцыю дарожнага палатна і работы па добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі. Рэалізацыя гэтага праекта стане яшчэ адной яркай старонкай гісторыі горадабудаўнічага развіцця Віцебска, заўважыў ён.

У праграме працоўнай паездкі Ігара Сергеенкі таксама было наведванне ААТ «БелВітуніфарм» у аграрным гарадку Доўжа Віцебскага раёна, дзе робяць прэпараты для лячэння жывёл. А ў аграгарадку Мазалава ён азнаёміўся з рэалізацыяй праекта па стварэнні «Вёскі будучыні» і дзейнасці філіяла «Сельскагаспадарчая вытворчасць «Мазалавагаз» УП «Віцебскаблгаз». Кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта паказалі вучэбна-практычны цэнтр па вытворчасці малака ў вёсцы Калінава. У ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка» праінфармавалі пра рэалізацыю інвестыцыйных праектаў, у прыватнасці па будаўніцтве цэха забою і перапрацоўкі птушкі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Ніякія межы больш не падзеляць нашу родную зямельку — Беларусь»

«Ніякія межы больш не падзеляць нашу родную зямельку — Беларусь»

Менавіта гэтымі словамі нашы папярэднікі-«звяздоўцы» віталі 17 верасня 1939 года.

Грамадства

Мінск сустракае дзяцей з Данецкай вобласці

Мінск сустракае дзяцей з Данецкай вобласці

Дзеці з Данецкай вобласці прыехалі ў Беларусь на адпачынак і аздараўленне.

Грамадства

Аляксандр Корбут: Найбольш вядомыя заказнікі і нацыянальныя паркі адчуваюць павышаную нагрузку

Аляксандр Корбут: Найбольш вядомыя заказнікі і нацыянальныя паркі адчуваюць павышаную нагрузку

Наша краіна валодае надзвычай багатым прыродным патэнцыялам для развіцця экатурызму.