Вы тут

Калектыўную варажбу правялі на Аўгустоўскім канале ў Купалле


На Аўгустоўскім канале адбылося славянскае свята Івана Купалы. На шлюз Дамброўка прыехала звыш сотні гасцей, сярод якіх не толькі мясцовыя жыхары ці гарадзенцы, але і госці з другіх рэгіёнаў. 


У гэтым годзе свята Купалле адзначалася ў гонар летняга сонцастаяння 7 лiпеня. Да слова, на Аўгустоўскім канале яго святкуюць ужо традыцыйна — каторы год да разу. Таму свята можна лічыць у нейкім сэнсе брэндавым для Гродзенскага раёна. 

Свята прайшло па традыцыях — скокі праз вогнішча, пляскі ў карагодзе, пусканне вянка па вадзе, а таксама пошук загадкавай папараць-кветкі. Не абышлося і без дзявочай варажбы, якая ў Купалле мае асабістае значэнне.

Па словах вядучага метадыста Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра Наталлі Рамановіч, у шэрагу мясцовасцей Беларусі пасля парных скокаў праз вогнішча дзяўчаты праводзілі каля кастра калектыўную варажбу, таму цэнтральнае месца, вакол якога разгортвалася свята, займаў рытуальны агонь. Свята пачыналася з распальвання вогнішча. Усю ноч ля купальскага агню гучалі песні, ладзіліся карагоды, гульні. Хлопцы і дзяўчаты скакалі праз вогнішча паасобку, накрыж і парамі, каб ачысціцца і засцерагчыся ад злых сіл. Дзяўчаты завівалі вянкі: разнаквецце дапаўнялася галінкамі дубу, клёну, бярозы. Уcю нoч шyгaлa ўвышыню кyпaльcкae вoгнiшчa, кaб дaлёкa вiдaць былo ягo, кaб дa coнцa блiжэй. 

Абaвязкoвым aтpыбyтaм cвятa былi дзявoчыя вянкi, якiя пycкaлi нa вaдy. Taкiм чынaм нявecты вapaжылi aб бyдyчым зaмyжжы. Абaвязкoвa нa купaльскае вогнішча хлопцы вешалi i зaпaльвaлi кола, пaдoбнae дa coнцa, якое таксама плялі дзяўчаты. Іcнaвaлa пaдaннe, штo кyпaльcкi aгoнь вaлoдae нeзвычaйнaй гaючaй ciлaй, тaмy бaцькi cпaльвaлi нa вoгнiшчы кaшyлькi xвopыx дзяцeй, вepaчы ў aбaвязкoвae выздapaўлeннe мaлыx. Дзядyлi i бaбyлi, кiдaючы ў кyпaльcкae вoгнiшчa cтapыя нeпaтpэбныя pэчы, пpaciлi бaгaтaгa ўpaджaю.

На Аўгустоўскім канале абрад таксама скончыўся пусканнем вянкоў на ваду са словамі «Ляці, ляці, вяночак, лаві, лаві, дружочак». Па тым, як рухаўся вянок, прадказвалі сваю будучыню: калі ён адразу на дно пойдзе — не быць замужам у гэтым годзе, калі ж паплыве далёка і роўна — быць шчасліваму замужжу.

Для святкуючых музыку ігралі народны фальклорны гурт «Жывіца» Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці, народны фальклорны тэатр народнай песні «Матуліна песня» Жытамлянскага дома фальклора. 

Да слова, купальскае свята раней у вёсках завяршалася раніцай назіраннем за ўзыходам сонца і купаннем у рацэ, а тoй, xтo xaцeў нaбpaццa ciлы i пpыгaжocцi, пaвiнeн быў гoлым выкyпaццa ў paнiшняй кyпaльcкaй pace.

Не абышлося без пошуку загадкавай кветкі.

Аліса СКІБА

Ян ХВЕДЧЫН

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.