Вы тут

Дзень сельсавета — які ён?


Рашэнне сацыяльных, эканамічных і культурных праблем мясцовага значэння для павышэння ўзроўню і якасці жыцця — галоўная мэта дзейнасці органаў мясцовага кіравання і самакіравання. У сваю чаргу, старшыні сельвыканкамаў, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў на вёсцы, актывісты грамадскіх арганізацыі, дэпутаты і, вядома, самі людзі —
звёны аднаго ланцуга, ад надзейнасці якога і залежыць паспяховае вырашэнне надзённых праблем. Як на практыцы дзейнічае падобная схема ўзаемадзеяння і наколькі яна эфектыўная — гэтыя і іншыя пытанні разглядаюць падчас традыцыйных дзён сельсавета. Добрая практыка склалася на Лоеўшчыне.


 

Чарговы раз з гэтай нагоды завіталі ў Каўпенскі сельсавет. Убачыць на свае вочы, якая работа праводзіцца на тэрыторыі, прааналізаваць зробленае і расставіць акцэнты на будучыню сюды прыехалі старшыня Лоеўскага раённага выканаўчага камітэта Вераніка Байкова і кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна Ірына Пастухова.

— Дні сельсавета трывала ўвайшлі ў практыку работы мясцовай улады, паколькі яны дазваляюць разгледзець усе аспекты дзейнасці ўстаноў і арганізацый па жыццезабеспячэнні мясцовага насельніцтва, навядзенні парадку на зямлі, выявіць недахопы і вызначыць шляхі іх рашэння, — зазначае Ірына Мікалаеўна.

Тэрыторыя сельсавета — гэта цэнтральны населены пункт, аграгарадок Каўпень, вёскі Мохаў, Казярогі, Пустая Града, Крупейкі, Шчытцы. У цэлым тут сёння пражывае звыш 1150 чалавек, 649 вяскоўцаў — людзі працаздольнага ўзросту, 182 — дзеці да 18 гадоў. Падчас аб'езду вёсак раённыя ўлады звярнулі ўвагу на добраўпарадкаванасць населеных пунктаў.

— Вырашаць адказную задачу па навядзенні парадку на зямлі дапамагаюць замацаваныя арганізацыі раёна, а таксама неабыякавыя да лёсу малой радзімы вяскоўцы, — дзеліцца старшыня Каўпенскага сельвыканкама Людміла Прымак. Людміла Уладзіміраўна адзначыла: сёлета частка бюджэтных сродкаў выдаткавана на афарбоўку агароджаў у аграгарадку Каўпень і вёсцы Крупейкі, на абрэзку аварыйных дрэў. Добраахвотныя ахвяраванні мясцовых жыхароў пойдуць на закупку фарбы для абнаўлення малых архітэктурных формаў, помнікаў, на набыццё будаўнічага інвентару. Цяпер дэманціруецца трухлявая загарадзь, устанаўліваецца новая агароджа, фарбуецца.

Увогуле, Каўпенскі сельсавет — прыклад удалай работы па заахвочванні вяскоўцаў да добраўпарадкавання родных мясцін. Людзі тут вельмі актыўныя. Летась жыхары вёскі Крупейкі выступілі з ініцыятывай за ўласныя сродкі добраўпарадкаваць мясцовую зону адпачынку — возера Застава. Ачысціць, прыбраць ад дзікай расліннасці вадаём па заяўцы людзей узялося камунальнае меліярацыйнае ўнітарнае прадпрыемства «Лоеўскае ПМС».

Яшчэ адна ініцыятыва жыхароў аграгарадка Каўпень — добраўпарадкаваць зону вакол новай дзіцячай пляцоўкі, якая з'явілася каля Дома культуры. Гульнёва-спартыўнае абсталяванне на сэканомленыя бюджэтныя сродкі сваімі сіламі набыў сельсавет, людзі жадаюць таксама ўнесці сваю лепту, каб было ўтульна адпачываць з дзецьмі.

Што датычыцца дапамогі ў навядзенні парадку на зямлі — высечка дзікарослай расліннасці, абкошванне населеных пунктаў, прыбіранне несанкцыянаваных звалак, — гэта ажыццяўляюць замацаваныя арганізацыі.

— Не застаюцца без увагі і грамадзянскія могілкі, на пастаяннай аснове праводзіцца санітарная прыборка, — падкрэслівае старшыня Каўпенскага сельвыканкама. На кантролі ўлад — работа па ўліку і скарачэнні колькасці пустых і старых дамоў, будынкаў і збудаванняў. Гэта не толькі пытанне эстэтыкі, але і перш за ўсё бяспекі вяскоўцаў.

— У межах рэалізацыі Указа № 357 на тэрыторыі сельсавета выяўлены і пастаўлены на ўлік 21 пусты дом, з іх чатыры домаўладанні прызнаныя непрыдатнымі для пражывання, па 15 шукаюць спадчыннікаў, на два дамы атрыманы апавяшчэнні аб навядзенні парадку і намеры іх далейшага выкарыстання, — зазначаюць у сельвыканкаме.

Зямельныя ўчасткі, вызваленыя пасля зносу старых домаўладанняў, выдаюцца сем'ям для індывідуальнага будаўніцтва, вядзення асабістай дапаможнай гаспадаркі, агародніцтва. Калі аб'екты, што не выкарыстоўваліся, знаходзяць свайго дбайнага гаспадара, гэта асабліва радуе. Адзін з нядаўніх прыкладаў — адкрыццё ў аграгарадку Каўпень сучаснага гандлёвага аб'екта ў будынку былой сталовай Лоеўскай райспажыўкааперацыі. Хутка ў гэтым населеным пункце з'явіцца новы сучасны вытворчы аб'ект — хлебапякарня.

Забеспячэнне людзей таварамі першай неабходнасці і работа гандлёвых аб'ектаў на вёсцы — таксама на кантролі мясцовых улад. На тэрыторыі сельсавета стацыянарныя гандлёвыя аб'екты працуюць толькі ў трох населеных пунктах. Там, дзе крам няма, жыхароў абслугоўваюць аўталаўкі, якія прыязджаюць дакладна па раскладзе. У вёсках, дарэчы, арганізавана работа перасоўнага аддзялення сувязі, дзе вяскоўцы могуць аплаціць паслугі, атрымліваць і здзяйсняць паштовыя адпраўленні, заказваць тавары. Наладжаны добрыя транспартныя зносіны з раённым цэнтрам.

Між тым сёлета на Лоеўшчыне працягваюць праводзіць мэтанакіраваную работу па выкананні сацыяльных стандартаў. Старшыня райвыканкама Вераніка Байкова і старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Пастухова звярнулі асаблівую ўвагу на работу сацыяльна значных аб'ектаў на тэрыторыі сельсавета. На іх кантролі — узровень і якасць забеспячэння дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва. Дадзены канкрэтныя даручэнні па далейшай рабоце: добраўпарадкаванне тэрыторыі і будынкаў сацыяльна значных аб'ектаў, прывядзенне ў належны стан аўтамабільных дарог. Але не менш важна працягнуць работу і па заахвочванні мясцовага насельніцтва на навядзенне парадку на дваровых тэрыторыях, вакол домаўладанняў.

— Падчас правядзення Дня сельсавета чарговы раз пераконваемся, наколькі важна выбудаваць моцную каманду на вёсцы. Падтрымка павінна ісці і ад памочнікаў старшыні сельвыканкама, старэйшын, мясцовых жыхароў, арганізацый у кожным населеным пункце, бо пытанні добраўпарадкавання заўсёды актуальныя і патрабуюць увагі не толькі камунальных і дарожных службаў, але і саміх жыхароў. Толькі разам мы здольныя дасягнуць станоўчага выніку, — адзначыла Ірына Пастухова. — Пераканана, што ў гэтай рабоце дапамагаюць дыялог з людзьмі, падтрымка і дапамога.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.