Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


На карысць усяго рэгіёна

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля КАЧАНАВА прыняла ўдзел у цырымоніі перадачы базы адпачынку жаночаму манастыру.

Фота: БелТА

Спікер верхняй палаты парламента днямі прымала ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі перадачы ў бязвыплатнае карыстанне базы адпачынку «Суя» адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельтранснафта Дружба» Спаса-Ефрасіннеўскаму стаўрапігіяльнаму жаночаму манастыру ў Полацку.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі таксама генеральны дырэктар ААТ «Гомельтранснафта Дружба» Алег Барысенка і ігумення манастыра Еўдакія, паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

Трэба сказаць, што раней база адпачынку належала філіялу ААТ «Гомельтранснафта Дружба», размешчанага ў Наваполацку. Але сёння яна не запатрабаваная, таму манастыр папрасіў у кіраўніцтва прадпрыемства перадаць ім гэты аб'ект.

— Манастыр у Полацку вялікі, ён пашыраецца. Тут самая вялікая колькасць сясцёр — іх больш за сто. Важна, што тут не толькі моляцца Богу, але і праводзіцца духоўна-асветніцкая работа, сюды прыходзіць моладзь, дзеці. База адпачынку будзе яшчэ адным цэнтрам для духоўна-маральнага выхавання маладога пакалення, — падкрэсліла Наталля Качанава.

Старшыня Савета Рэспублікі пераканана, што перадача базы адпачынку апраўданая: паміж дзяржаўнымі ўстановамі і праваслаўнай царквой наладжана сур'ёзнае ўзаемадзеянне ў рабоце з моладдзю.

— Полацк — гэта гісторыя, нашы карані, адкуль пачыналася асвета. Цяпер праводзіцца рэканструкцыя Спаса-Праабражэнскага храма. База адпачынку будзе не толькі на карысць сясцёр і манастыра, але і ўсяго рэгіёна, — адзначыла на заканчэнне спікер Савета Рэспублікі.


Аздараўленне і валанцёрства

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ала Смаляк правяла прамую лінію для жыхароў Гомельскага раёна.

Заяўніцу з Хойніцкага раёна цікавілі пытанні аздараўлення школьнікаў, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання. Ала Смаляк патлумачыла, што забеспячэнне санаторна-курортным лячэннем і аздараўленнем дзяцей, якія пражываюць або навучаюцца на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, з'яўляецца прыярытэтнай тэмай. Рэспубліканскім цэнтрам па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва штогод набываюцца для такой катэгорыі дзяцей пуцёўкі ў санаторна-курортныя і аздараўленчыя арганізацыі Беларусі.

Жыхар Лоеўскага раёна задаў пытанне аб тым, як стаць валанцёрам Чырвонага Крыжа, дзе можна прайсці навучанне па аказанні першай дапамогі. Ён атрымаў вычарпальны адказ.

— Важным элементам прамых ліній з'яўляецца тлумачальная работа, павышэнне інфармаванасці грамадзян па розных тэмах. І жыхары Гомельскай вобласці ўсё больш актыўна карыстаюцца гэтай магчымасцю, каб атрымаць адказы на пытанні, якія цікавяць, — падкрэсліла сенатар.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.