Вы тут

Адказ на «інфекцыйныя выклікі»


На чарговай сесіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў галоўным пытаннем была работа арганізацый аховы здароўя ў час распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай COVІD-19. Аднак гаварылі не толькі пра медыцыну, але і пра ўсё, што звязана з уплывам каранавіруснай інфекцыі на жыццё. Дарэчы, арганізавалі мерапрыемства ў фармаце відэаканферэнцыі.


Віцебшчына, як вядома, першай прыняла на сябе ўдар з боку COVІD-19. І пры гэтым, як падкрэсліў старшыня аблсавета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, на поўначы Беларусі годна вытрымалі «выклік». Было арганізавана ўзважанае і рацыянальнае супрацьстаянне. Механізм узаемадзеяння ўлады і службаў, ведамстваў, рэалізацыя комплексу санітарна-эпідэміялагічных мерапрыемстваў аказаліся эфектыўнымі. Лагістыка вызначэння наяўнасці інфекцыі, лячэння і рэабілітацыі адпрацаваныя, і найлепшае перанялі ў іншых абласцях.

Галоўны ўрач Віцебскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Уладзімір Сінкевіч расказаў, што для з'яўлення так званага калектыўнага імунітэту трэба, каб ён быў не меншы за 60 % насельніцтва, а дзеля гэтага вельмі важна рабіць прафілактычныя прышчэпкі.

Уладзімір Цярэнцьеў звярнуў увагу, што ў сістэме адукацыі пакуль што абаранілі сябе і панізілі верагоднасць распаўсюджвання інфекцыі такім чынам меней чым 30 % работнікаў. Таму неабходна, каб да сярэдзіны жніўня (за некалькі тыдняў да пачатку новага навучальнага года) гэты паказчык у прадстаўнікоў педагогікі быў на ўзроўні 75 %. Настаўнікі самі павінны агітаваць сем'і, чые дзеці ў іх вучацца, у неабходнасці зрабіць прышчэпку.

Для параўнання: вакцынацыя работнікаў устаноў сістэмы сацыяльнай абароны перавышае 60 %, медыкаў і фармацэўтаў больш за 70 %.

Трэба разумець, што прафілактычная кампанія панізіць «пандэмічную напружанасць», дазволіць сэканоміць грошы, якія вылучаюцца медыцыне для лячэння. Ды і вельмі важна, што людзі, якія не будуць хварэць, змогуць выконваць свае службовыя абавязкі.

Начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі распавёў, што падчас піку так званай першай хвалі пандэміі для інфіцыраваных вылучалася каля 4,2 тысячы ложкаў — 40 % ад усіх, а на сёння гэты паказчык складае прыблізна 1,2 тысячы. Няма ніякіх праблем з забеспячэннем сродкамі абароны медыкаў, лекамі, абсталяваннем, у тым ліку і кіслароднай падтрымкі.

Неабходныя аналізы робяць у васьмі лабараторыях (з максімальнай загрузкай да трох тысяч проб), яшчэ адну адкрыюць сёлета ў Браславе. Там праводзяць даследаванне і па выхадных.
У поўным аб'ёме задавальняюцца заяўкі на платнае тэсціраванне для ахвотных паехаць за межы Беларусі.

На сесіі акцэнтавалася ўвага на тое, што народным выбраннікам неабходна быць прыкладам для людзей. Падчас сустрэч з выбаршчыкамі, удзелу ў мерапрыемствах, наведвання грамадскіх месцаў трэба прытрымлівацца правілаў бяспекі. Каб распаўсюджванне каранавіруснай інфекцыі было мінімальным, неабходна насіць маску, апрацоўваць рукі антысептыкам і пры магчымасці знаходзіцца на адлегласці ад іншых на паўтара метра. А яшчэ — зрабіць прышчэпку.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.