Вы тут

Памятаем пра свае вытокі


Актывісты суполкі «Голас Радзімы» з Мікалаева правялі творчую імпрэзу ў мясцовым Каледжы культуры і мастацтваў. Згадвалі пра родныя свае мясціны з удзячнасцю і любоўю.


Актывісты суполкі "Голас Радзімы" ў новых строях

Сваю імпрэзу «Кожны куточак, знаёмы і блізкі, усюды са мной, не згадаць не магу» мы праводзілі з падтрымкай Мікалаеўскага каледжа культуры і мастацтваў, прысвяцілі яе Дню славянскага пісьменства й культуры. Як вядома, свята штогод адзначаецца ў славянскіх краінах. Нашая творчая сустрэча прайшла ў цёплай, сяброўскай атмасферы: у малой зале каледжа. У сувязі з кавіднай сітуацыяй гледачоў было няшмат, але ж відэасюжэты ёсць і ў інтэрнэце: наша сталая сяброўка Ірына Русіна падрыхтавала рэпартаж https://melochі-jіznі.ru/forum/49-1549-19.

У тэматычных экспазіцыях суполкі заўсёды знаходзіцца ганаровае месца газеце з Бацькаўшчыны «Голас Радзімы»

Мае сябры з Мікалаеўскага абласнога нацыянальна-культурнага таварыства беларусаў «Голас Радзімы» чыталі вершы пра любоў да Бацькаўшчыны, прыгажосць беларускай прыроды. То былі творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Пімена Панчанкі, Петруся Броўкі, Анатоля Грачанікава, Васіля Жуковіча, Анатоля Балуцэнкі ды іншых паэтаў. Роднае слова, згадкі пра мінулае... Мы ўсе атрымалі вялікую асалоду ад тых вобразаў, пачуццяў, што змаглі ўвасобіць у прыгожых творах нашы славутыя землякі. А ўдзельнікі гурта фальклорнай музыкі «Голас Радзімы» спявалі беларускія народныя песні, ад якіх заўсёды хвалюецца ўдалечыні ад родных мясцін кожнае беларускае сэрца.

Калі ўжо адгучалі нашы вершы ды песні, то ўсе мы шчыра, з вялікай любоўю й цеплынёю, са слязамі на вачах згадвалі дарагія сэрцу куточкі Радзімы, дзе нарадзіліся, навучаліся, дзе жывуць і сёння самыя дарагія й блізкія нам людзі. Жадалі землякам моцнага здароўя, міру, дабра й любові да роднага краю!

Таццяна Дзяменнікава

Мая вялікая падзяка ўсім сябрам-актывістам з суполкі «Голас Радзімы»: Таццяне Бусько, Людміле Сакравішчук, Валянціне Джупінай, Галіне Міняйла, Але Снігур, Рыгору Лагунцу, Ірыне Русінай. Я ўдзячна ім за любоў да Бацькаўшчыны, беларускай культуры, за падрыхтоўку цікавай імпрэзы. А наступным разам збіраемся й карту вялікую Беларусі на сцяне павесіць ды, выступаючы, сцяжкамі родны кут на той карце кожны адзначыць. Увогуле ж планаў — багата, і дай Бог здароўя ўсім, каб іх у жыццё ўвасабляць. Дарэчы, хто пабачыць нашы новыя строі — ведайце: гэта беларусам Мікалаева падарунак з Бацькаўшчыны! Прыгожыя!!! Мы адзін толькі раз іх раней апраналі. Яшчэ радуе мяне, што нашы актывісты з вялікім натхненнем свята рыхтавалі: не было ў святочнай праграме толькі тых, хто па стане здароўя прыйсці не мог, ці ў ад’ездзе, ці па рабоце заняты быў.

Таццяна ДЗЯМЕННІКАВА, кіраўніца суполкі «Голас Радзімы», Мікалаеў

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Культура

Васіль Цішкевіч: Кожны чалавек — у рознай ступені краязнаўца...

Васіль Цішкевіч: Кожны чалавек — у рознай ступені краязнаўца...

З Васілём Цішкевічам, навуковым супрацоўнікам Слуцкага краязнаўчага музея, мы знаёмыя даўно.

Грамадства

Папяровыя лісты. Вернем іх у наша жыццё?

Папяровыя лісты. Вернем іх у наша жыццё?

Сёння ад рукі пішуць рэдка, мы жывём у эпоху месенджараў.

Грамадства

Беласнежныя мары. Чаму на Навагрудчыне выцінанку называюць выбіванкай

Беласнежныя мары. Чаму на Навагрудчыне выцінанку называюць выбіванкай

Папера стала выдатнай альтэрнатывай дарагім ажурным тканінам.

Грамадства

Жыццё Юліі Пярцовай: Шчыры аповед пра сям’ю, работу і пераадоленні нягод

Жыццё Юліі Пярцовай: Шчыры аповед пра сям’ю, работу і пераадоленні нягод

У прамым эфіры тэлеканала «Беларусь-1» Юлія расказвае аб падзеях у Беларусі.