Вы тут

Наталля Качанава наведала ваенна-патрыятычны летнiк для падлеткаў


Старшыня Савета Рэспублiкi прыняла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця кругласутачнага ваенна-патрыятычнага лагера на базе вайсковай часці 3214 унутраных войскаў МУС. Разам са спікерам верхняй палаты парламента сюды прыехалі таксама і кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў краіны, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, старшыня Мінгарвыканкама і іншыя зацікаўленыя асобы. У пэўным сэнсе гэтая рабочая паездка нагадвала, асабліва яе другая частка, выязное пашыранае пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі на тэму пошуку шляхоў удасканалення ваенна-патрыятычнага выхавання падлеткаў і моладзі.


Так, спачатку гасцям у святочнай атмасферы свае майстэрства і таленты на плацу прадэманстравалі ваенаслужачыя і ўдзельнікі лагера, чым выклікалі хвалю цёплых эмоцый і слоў у гледачоў. У прыватнасці, Наталля Качанава павіншавала віноўнікаў урачыстасці з адкрыццём новай змены, пажадала ім усяго самага добрага, таксама любіць нашу выдатную Беларусь бязмерна і каб у будучыні гонар, сумленне, справядлівасць былі асновамі іх жыцця.

Старшыня Савета Рэспублікі таксама выказала словы ўдзячнасці бацькам, якія адправілі сваіх дзяцей у гэты летнік, паколькі вельмі важна — выхоўваць патрыётаў, грамадзян сваёй краіны. Бо моладзь з’яўляецца прадаўжальнікам традыцый, якія гадамі фармаваліся ў нашай незалежнай Беларусі. А для нас моладзь — гэта будучыня нашай краіны, таму маладзёжная палітыка з’яўляецца адной з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі. 

— Я дзякую афіцэрам унутраных войскаў за тое, што яны працуюць з хлопцамі, выконваючы пры гэтым асноўныя функцыі па ахове парадку, міру і спакою ў нашай краіне. Гэтыя хлопцы, якія прыйдуць вам на змену, будуць дапамагаць вам у гэтай працы, — падкрэсліла Наталля Качанава.

Другой не менш важнай часткай знаходжання дэлегацыі высокіх гасцей стаў круглы стол на тэму «Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне як важны рэсурс стабільнага развіцця дзяржавы». Падчас шчырай і прадметнай размовы спікер выказала ўдзячнасць Міністэрству ўнутраных спраў за арганізацыю ваенна-патрыятычных лагераў і запрасіла да дыскусіі ўдзельнікаў. Дарэчы, Наталля Качанава таксама выказала шэраг слушных прапаноў, у прыватнасці, распачынаць работу па грамадзянска-патрыятычным выхаванні ўжо з дашкольнага ўзросту. На яе думку, ваенна-патрыятычным лагерам абавязкова быць! «Нельга забываць аб подзвігу пакаленняў, якія адстаялі мір, свабоду і незалежнасць, тых, хто аднавіў з руін нашу краіну. і сёння вы, моладзь, павінны захаваць мір і спакой на нашай зямлі», заўважыла старшыня Савета Рэспублікі.

Гутарылі аб розным і самым надзённым для арганізацыі паўнацэннага функцыянавання ваенна-патрыятычных лагераў не толькі у Мінску. Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч засяродзіўся, зразумела, на пытаннях медыцынскага суправаджэння дзяцей у лагерах, якаснага, але пажадана, згодна салдацкіх нормаў, харчавання. 

Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў параіў больш уважліва прыглядзецца да досведу ваенна-патрыятычнага выхавання падлеткаў і моладзі часоў Савецкага Саюза. Гэтыя былыя напрацоўкі можна і трэба творча пераасэнсаваць і актыўней выкарыстоўваць, зразумела, з папраўкай на сённяшні час. 

Намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай засяродзіўся на практыцы арганізацыі ваенна-патрыятычных класаў у школах. 

Потым у размове з журналістамі спікер адзначыла, што з новага навучальнага года ў беларускіх школах ўводзіцца пасада кіраўніка ваенна-патрыятычнага выхавання. 

— Гэта абсалютна правільнае рашэнне. Тым больш мы бачым, што ў школах у нас мала мужчын-выкладчыкаў. А выхоўваць маладога чалавека павінны як жанчыны, так і мужчыны, — пераканана Наталля Качанава. 

Мікалай ЛЮБЧАНСКІ

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Часта незразумелы «шарык» можа быць, напрыклад, фібрадэномай.

Грамадства

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Гучны гул сірэны знянацку застаў пенсіянерку Веру Васільеўну дома.