Вы тут

Правы чалавека — не крыніца канфрантацыі


Па ініцыятыве Беларусі ўчора адбылося мерапрыемства ў рамках 47-й сесіі Савета ААН па правах чалавека, якая праходзіць у Жэневе (Швейцарыя), на тэму «Правы чалавека на Захадзе: адсутнасць міжнароднага кантролю і рэакцыі на парушэнні правоў чалавека». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.


Мерапрыемства было арганізавана пры падтрымцы пастаянных прадстаўніцтваў Венесуэлы, Кітая і Расіі ў Жэневе.

Начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Беларусі Ірына Вялічка прадставіла ўдзельнікам дыскусіі даклад МЗС «Найбольш рэзанансныя выпадкі парушэння правоў чалавека ў асобных краінах свету», выпушчаны 30 чэрвеня 2021 года.

Беларускі дыпламат у сваім выступленні адзначыла, што прадстаўленыя ў дакладзе факты сведчаць пра шматлікія і сістэмныя парушэнні правоў чалавека ў краінах Захаду. Рэкамендавана заходнім краінам заняцца сваімі праблемамі ў гэтай галіне, а не вінаваціць іншыя дзяржавы. Асаблівы акцэнт зроблены на неабходнасці вярнуць першапачатковы сэнс паняццю «правы чалавека» ў адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі і зрабіць іх рэальным фактарам дабрабыту і ўстойлівага развіцця грамадстваў і дзяржаў, а не крыніцай канфрантацыі і палітычных прэтэнзій.

У ходзе мерапрыемства таксама выступіў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэй Савіных.

Прадстаўнікі міжнародных акадэмічных колаў і няўрадавых арганізацый, якія выступілі ў ходзе тэматычнай дыскусіі, адзначылі наяўнасць праблем з сітуацыяй з правамі чалавека ў краінах калектыўнага Захаду і выступілі за неабходнасць маніторынгавага працэсу з боку міжнароднай супольнасці па гэтым пытанні.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі