Вы тут

Разабрацца ў прычынах адставання і навярстаць


Днямі ў Оршы прайшло выязное пасяджэнне прэзідыума Савета Міністраў Беларусі, на якім аналізавалася рэалізацыя праграмы развіцця раёна на перыяд да 2023 года. Абмеркавалі праблемы пры выкананні асобных падпраграм і мерапрыемстваў. Былі агучаны таксама прапановы аб магчымай іх карэкціроўцы (па тэрмінах рэалізацыі, аб’ёмах і крыніцах фінансавання).


Маршрут вызначаны

Нагадаем, у студзені 2019 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 506 «Аб развіцці Аршанскага раёна Віцебскай вобласці». Дакумент стаў дарожнай картай вырашэння ключавых праблем Аршаншчыны. Галоўныя мэты — стварэнне ўмоў для комплекснага сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна, павышэнне якасці і ўзроўню жыцця насельніцтва, стымуляванне прадпрымальніцтва, рост даходаў мясцовага бюджэту.

Для гэтага рэалізоўваецца шэраг эканамічных, фінансавых, падатковых, адміністрацыйных і стымуляцыйных мер. На тэрыторыі раёна ўстанаўліваецца адмысловы рэжым падаткаабкладання як для новых, так і для дзеючых суб’ектаў гаспадарання. У прыватнасці, прадпрыемствы вызваляюцца ад выплаты падатку на дабаўленую вартасць пры ўвозе тэхналагічнага абсталявання, зніжаны стаўкі падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання да 1 %, паменшаны адлічэнні на пенсійнае страхаванне. Адтэрміноўка (растэрміноўка) па выплаце падаткаў адбываецца без налічэння працэнтаў за яе выкарыстанне.

Акрамя таго, у праграме прадугледжаны меры для развіцця інвестыцыйнай дзейнасці. Аршанскаму райвыканкаму дадзена права аператыўнага прыняцця рашэнняў наконт маёмасці, якая неэфектыўна выкарыстоўваецца, пры гэтым знаходзіцца ў рэспубліканскай форме ўласнасці. На тэрыторыі раёна дазваляецца прымяненне будаўнічых і тэхнічных нормаў, устаноўленых у ЕС, ЕАЭС і КНР, з правядзеннем дзяржаўных экспертыз праектнай дакументацыі без яе адаптацыі да дзеючых нарматываў. Пры стварэнні або пашырэнні вытворчасцяў прадпрыемствы раёна вызваляюцца ад пакрыцця страт сельскагаспадарчай і лесагаспадарчай вытворчасцяў, а таксама ад кампенсацыйных выплат кошту выдаленых аб’ектаў расліннага свету.

Да 31 снежня 2023 года ўведзены мараторый на правядзенне выбарачных праверак, а для пазапланавых праверак вызначаны выключны пералік выпадкаў іх правядзення.

Ёсць і іншыя прэферэнцыі, бонусы, стымуляцыйныя фактары. Праз два з паловай гады надышоў час прыгледзецца, што з гэтага атрымліваецца? Які эфект? Ці сапраўды аршанскі вопыт можна выкарыстоўваць у іншых раёнах? Кіраўнік дзяржавы не раз гаварыў, што найбольш эфектыўныя меры па развіцці Аршанскага раёна будуць распаўсюджаныя і створаць аснову комплекснага плана мерапрыемстваў па развіцці рэгіёнаў.

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка

Маніторынг на месцы

Кіраўнік урада Беларусі Раман Галоўчанка перад пачаткам пасяджэння прэзідыума наведаў аб’екты рэгіёна. У іх ліку Аршанскі інструментальны завод, дзе рэалізоўваецца партнёрскі праект з вядучай міжнароднай кампаніяй па металаапрацоўцы Walter AG. У Оршы фактычна ствараецца новае прадпрыемства, якое будзе здольнае канкурыраваць з сусветнымі лідарамі.

Яшчэ адна лакацыя, дзе пабываў прэм’ер, — унікальны для Беларусі жывёлагадоўчы комплекс каля вёскі Чурылава на 2000 кароў, якія абслугоўваюцца робатамі. Ён адкрыўся ў канцы чэрвеня. Цяпер трэба там працаваць так, каб акупіліся інвестыцыі. Гэта магчыма пры адказных кадрах, прытрымліванні тэхналогій і рэгламентаў. Гэтыя важныя арганізацыйныя пытанні абмяркоўваліся на малочнатаварным комплексе падчас імправізаванай планёркі.

Каментуючы прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі бачанне таго, наколькі ўдала рэалізоўваецца праграма развіцця Аршаншчыны, прэм’ер-міністр нагадаў, што гэта пілотны праект для Беларусі і ў рамках яго рэалізацыі адпрацоўваецца ўзаемадзеянне органаў улады рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады па паскораным комплексным развіцці тэрыторыі.

Напрацаванае ўжо выкарыстоўваецца ў іншых рэгіёнах, канстатаваў Раман Галоўчанка. І хай не ўсё атрымліваецца, але нельга гаварыць, што эксперымент няўдалы, — эфект ад рэалізацыі праграмы ёсць. За два першыя гады рэалізацыі ўказа 82 % з тых мерапрыемстваў, якія павінны быць рэалізаваны, выкананы. Адставанне ў прамысловасці і сельскагаспадарчым комплексе.

Кіраўнік урада сказаў, што трэба будзе прааналізаваць выкананне кожнага праекта, каб зразумець, чаму нешта не атрымліваецца рабіць своечасова.

— Там, дзе гэта звязана з чалавечым фактарам, неразбярыхай кіравання, з безгаспадарчасцю, з не вельмі адказным выкананнем задач, гэта будзе выпраўлена, — падкрэсліў ён.

Выкананне праграмы «перазагрузкі» знаходзіцца на кантролі ўрада. Ажыццяўляецца маніторынг. У цэлым усё нядрэнна, і ёсць час яшчэ навярстаць адставанне, лічыць прэм’ер-міністр. На сёння, па яго словах, ужо засвоена 1 мільярд 400 мільёнаў рублёў. Цяпер важна, каб інвестыцыі давалі вынік.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.