Вы тут

Стратэгію ўзаемадзеяння па падтрымцы і развіцці экспарту выпрацавалі «Белмытсэрвіс» і БелГПП


Напрыканцы працоўнага тыдня генеральны дырэктар РУП «Белмытсэрвіс» Вадзім Бабарыкін і старшыня Уладзімір Улаховіч падпісалі адмысловы план-стратэгію, накіраваны на ўзаемадзеянне бакоў па розных напрамках двухбаковага супрацоўніцтва.


У прыватнасці, гаворка ідзе аб правядзенні сумесных мерапрыемстваў і рэалізацыі праектаў, накіраваных на развіццё эканамічнага супрацоўніцтва з замежнымі кампаніямі дзеля стварэння спрыяльных умоў экспартнай дзейнасці. Таксама бакі дамовіліся аб карпаратыўным навучанні работнікаў і спецыялістаў «Белмытсэрвіс», супрацоўніцтве ў сферы аказання паслуг па сертыфікацыі, інфармацыйных, адукацыйных, лагістычных і іншых паслуг. Сярод мерапрыемстваў стратэгіі таксама прапісаны ўдзел «Белмытсэрвіса» у мерапрыемствах у рамках візітаў беларускіх дэлегацый за мяжу і прыёмаў замежных дэлегацый у Рэспубліцы Беларусь, а таксама ў выставачна-кірмашовых і іншых дзелавых мерапрыемствах, якія арганізуюцца БелГПП. Бакі таксама дамовіліся аб аказанні паслуг па нацыянальнай і міжнароднай рэгістрацыі таварных знакаў «Белмытсэрвіс», забеспячэнні дэпаніравання яго баз дадзеных і камп'ютэрных праграм.

Як паведамілі на прадпрыемстве, запланаваныя мерапрыемствы накіраваны на тое каб надаць новы імпульс супрацоўніцтва паміж РУП «Белмытсэрвіс» і БелГПП, а таксама ўзмацненне ролі нацыянальнага экспарту і значнае пашырэнне спектру яго магчымасцяў.

Трэба сказаць, што чаканні ад падпісанага плана-стратэгіі значныя. Па ацэнках спецыялістаў, яго рэалізацыя дазволіць павялічыць тавараабарот беларускіх прадпрыемстваў і колькасць новых экспартных ніш, пашырыць геаграфію экспарту краіны, тым самым узмацніць унёсак абодвух бакоў у дабрабыт краіны.

Адзначым, што дзякуючы эфектыўнаму ўзаемадзеянню з БелГПП летась «Белмытсэрвіс» прыняў ўдзел у першай віртуальнай выставе Made in Belarus Agro/ Food, анлайн-пасяджэнні Беларуска-казахстанскага дзелавога савета, відэаканферэнцыі «Афрыка-Беларусь»: бягучая сітуацыя і новыя арыенціры для сумесных бізнес-праектаў, семінары «Беларусь - Італія: эканамічнае супрацоўніцтва падчас глабальных выклікаў, бізнес-сустрэчы “Беларусь-Туркменістан: перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва" і шэрагу іншых перамоваў і значных падзеях, якія далі старт развіццю знешнеэканамічнага супрацоўніцтва.

Важным з’яўляецца і тое, што ў рамках рэалізацыі ініцыятывы «Адзін пояс - адзін шлях» РУП «Белмытсэрвіс» прыняло ўдзел у Кітайскай міжнароднай выставе паслуг (2020 CIFTIS), трэцяй віртуальнай Кітайскай міжнароднай выставе імпарту; бізнес-форуме Кітай-Беларусь: гандлёва-эканамічныя адносіны, перспектывы супрацоўніцтва, інвестыцыйны патэнцыял, анлайн-канферэнцыі "Супрацоўніцтва з Кітаем як рухавік развіцця бізнесу Рэспублікі Беларусь".

- Удзел у гэтых мерапрыемствах спрыяў павышэнню нашага іміджу, прыцягненню новых кліентаў і партнёраў, росту экспарту, умацаванню пазіцый на рынку лагістычных паслуг і прасоўванні на міжнароднай арэне, - падкрэслілі на прадпрыемстве.

Між іншым, за працяглы перыяд супрацоўніцтва РУП «Белмытсэрвіс» і БелГПП прынялі ўдзел у больш чым 400 сумесных мерапрыемствах. За садзейнічанне ў арганізацыі выставачных мерапрыемстваў і актыўнае прасоўванне экспарту вырабляемых тавараў у рамках выставачных мерапрыемстваў і анлайн выстаў у 2020 годзе (міжнароднай прамысловай выставе TeMEx і нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь, прымеркаванай да трэцяй Кітайскай міжнароднай выставы імпарту, дзе РУП «Белмытсэрвіс» выступіў генеральным партнёрам) Беларускай гандлёва-прамысловай палатай РУП «Белмытсэрвіс» былі прысуджаны ўзнагароды і ўручана ганаровая грамата.

Акрамя таго, РУП «Белмытсэрвіс» быў уключаны ў «Рэестр добрасумленных партнёраў Рэспублікі Беларусь», што пацвярджае адпаведнае пасведчанне, якое сведчыць аб добрасумленнасці «Белмытсэрвіса» як партнёра на ўнутраным рынку і за мяжой.

Наша даведка

Беларуская гандлёва-прамысловая палата ажыццяўляе дзейнасць па шырокім спектры напрамкаў і аказвае розныя віды паслуг, забяспечваючы ўсебаковую падтрымку бізнесу ў знешнеэканамічнай дзейнасці.

Беларуская гандлёва-прамысловая палата рэалізуе 284 пагадненні і мемарандумы аб супрацоўніцтве з нацыянальнымі і рэгіянальнымі гандлёва-прамысловымі палатамі, асацыяцыямі і іншымі арганізацыямі больш за 100 краін свету. Інтарэсы БелГПП і яе членаў у замежных дзяржавах прасоўваюць больш 40 прадстаўнікоў БелГПП за мяжой. Таксама БелГПП з'яўляецца заснавальнікам 24 дзелавых саветаў з замежнымі партнёрамі.

На сённяшні дзень РУП «Белмытсэрвіс» надае вялікае значэнне нарошчванню экспартнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь. Прадпрыемства актыўна развівае інавацыйныя падыходы ў сферы гандлю і лагістыкі, забяспечваючы вядзенне знешнеэканамічных здзелак «пад ключ» і прасоўванне беларускіх тавараў на міжнародныя рынкі і фарміраванне лаяльнай цэнавай палітыкі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».