Вы тут

На «Купаллі» ў Александрыі сабраліся аматары кнігі


Выдавецкі дом «Звязда» далучыўся да святочных мерапрыемстваў.


У прыватнасці, на тэматычный пляцоўцы Саюза пісьменнікаў Беларусі сабраліся літаратары, пляцоўка была напоўнена выступамі, прэзентацыямі, шматлікімі аўтограф-сесіямі. Тут жа была прадстаўлена фотавыстава Уладзіслава Цыдзіка «Бачу Беларусь такой».

Выдавецкі дом «Звязда» правёў прэзентацыю выдадзеных не так даўно кніг на стэндзе Саюза пісьменнікаў Беларусі пры падтрымцы ААТ «Белкніга».

У прыватнасці, з кніжнай прадукцыяй пазнаёміліся віцэ-прэм’ер Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка і міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў. 

Сярод кніжных навінак асаблівую цікавасць у наведвальнікаў выклікалі выданні Выдавецкага дома «Звязда» Алены Беланожкі «Зорка Ракхiгархi», Жаны Міус —" Першакрасаувіцкі суп«, «Дзіўныя дзеткі», Ірыны Карнаўхавай «У царстве свяшчэннага Байкала», «Байкальскі сябар».

Як заўсёды яркай стала сустрэча са старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалаем Чаргінцом, які прадставіць сваю новую кнігу «А ён не вярнуўся з бою» і правёў аўтограф-сесію для ўсіх ахвотных.

Перад гасцямі свята выступілі таксама заслужаны артыст Беларусі Эдуард Ханок, вядомы не толькі сваёй песеннай творчасцю, але і выдадзенымі ў апошні час кнігамі.

Для юных чытачоў сваю аўтарскую праграму прадставіла першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах.

Пры ўдзеле Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, узорнай тэатральнай студыі «У кропку!» Магілёўскай дзіцячай школы мастацтваў № 1, эстраднай вакальнай студыі «Планета КIDS» Палаца культуры вобласці прайшла яркая літаратурна-музычная імпрэза.

Гасці свята таксама атрымалі асалоду ад творчай сустрэчы з Андрэем Скарынкіным, Аленай Басікірскай, Таццянай Купрыянец і Вольгай Норынай.

Усе ахвотныя змоглі таксама набыць сувенірную прадукцыю з дзяржаўнай сімволікай.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.