Вы тут

Кітайскі вопыт прачытання гістарычнай мудрасці


«Якім чынам можна падзяліцца з шырокім колам чытачоў вытанчанай глыбокай мудрасцю па кіраванні дзяржавай, выкладзенай у старажытных кітайскіх кнігах? Якім чынам можна жыва і выразна паказаць яе свету? Для гэтага варта шукаць неабходныя словы. У маі 2014 года пад кіраўніцтвам галоўнага рэдактара выдання „Жэньмінь жыбаа“ Чжан Дэсю некалькі маладых людзей арганізавалі рэдакцыйную групу. Ян Кай, Чэнь Чжэнькай, Чжан Юаньцін узначалілі групу і займаліся планаваннем. Шэнь Мэнчжэ, Лю Шаахуа ўдзельнічалі ў працы па даследаванні і каментаванні, аналізавалі старажытныя кітайскія класічныя кнігі, упарадкавалі больш за 140 старажытных выслоўяў і афарызмаў, якія досыць часта выкарыстоўваліся, а затым падзялілі іх у адпаведнасці са старажытнай кітайскай логікай кіравання на наступныя шэсць частак: аб самаўдасканаленні, аб навучанні, аб народзе, аб маральнасці чыноўніка, аб кіраванні, аб Паднябеснай», — так патлумачвае канцэпцыю кнігі «Кітайская мудрасць класічнага кіравання», што пабачыла зараз свет і на беларускай мове ў мінскім выдавецтве «Восточная культура» укладальнік замежнага выдання «Жэньмінь жыбаа». Пераклад з кітайскай мовы належыць А. У. Гардзей. 


Звернемся да аднаго з раздзелаў — «Аб навучанні». Гэта другая па ліку глава выдання. Што, дарэчы, падкрэслівае асаблівую значнасць пытання ў выкладанні тэмы ў звязку з кіраваннем. І да месца тут зварот да наступнага выказвання Сюнь-цзы: «Вучоны не абавязкова павінен быць чыноўніка, але чыноўнік абавязкова павінен быць вучоным...» «Вучыцца і не разважаць — дарма губляць час, разважаць і не вучыцца — пагібельна» (з кнігі «Лунь юй»). «Наша жыццё мае мяжу, у ведаў мяжы няма» («Чжуан-цзы»). «Вучоба можа паглыбіць талент чалавека, як тачыльны камень робіць нож вастрэй» («Сховішча ведаў»). «Прачытаць дзесяць тысяч кніг, прайсці дзесяць тысяч лі» («Нататкі з кабінета жывапісу і медытацыі»). «Памылка ў адным іерогліфе можа сапсаваць увесь сказ. Памылка ў адным сказе можа сапсаваць усё сачыненне» («Кароткае кіраўніцтва для адрознення службовых слоў»). «Навучанне — гэта арбалет, а здольнасці — страла» ("Прыналежнасць да катэгорыі вершаў«)...Укладальнікі падрабязна тлумачаць кітайскае прачытанне гэтых старажытных выслоўяў, што таксама вельмі істотна. 

Можна павіншаваць не толькі «Восточную культуру», але і беларускага чытача з нараджэннем такога адметнага выдання. Несумненна, «Кітайская мудрасць класічнага кіравання» будзе запатрабавана. І не толькі даследчыкамі кітайскай культуры ў Беларусі, але і ўсімі, хто імкнецца да набыцця шырокага кіраўніцкага досведу. Зазірніце на старонкі выдання — і вы адкрыеце для сябе шмат старажытнасцю выпеставанай мудрасці, якая запатрабавана і сёння. 

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.